Станіслаў Кішка (гетман літоўскі)

(пам. каля 1513) вялікі гетман літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Станіслаў Кішка (гетман літоўскі)
Remove ads

Станіслаў Пятровіч Кішка (пам. 1514[1] ці 1513[1]) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Намеснік смаленскі (1500—1503), вялікі гетман літоўскі (1503—1507), вялікі маршалак літоўскі (з 1512). Родапачынальнік магнацкага роду Кішкаў.

Remove ads

Біяграфія

Сын Пятрашкі Страмілы герба «Дуброва». Атрымаў мянушку «Кішка», ад якой пайшло імя роду яго нашчадкаў.

Трымаў шэраг урадаў, у тым ліку падстолія (1487—1488), стольніка літоўскага (1491), намесніка лідскага (з 1493). Удзельнічаў у пасольстве ў Маскву наконт шлюбу княжны Алены Іванаўны, дачкі вялікага князя маскоўскага Івана Васілевіча, з вялікім князем літоўскім Аляксандрам Ягелончыкам.

У 1496 годзе браў удзел у выправе польскага караля Яна Ольбрахта на малдаўскага гаспадара, з уласным почтам разбіў татар пад Брацлавам. У 1499 годзе атрымаў урад намесніка смаленскага, пачаў умацаванне горада. У чэрвені 1502 года кіраваў абаронай Смаленска ад маскоўскіх войск. У 1503 годзе разбіў татараў на Прыпяці. У 1503 годзе стаў вялікім гетманам і трымаў урада да 1507 года, калі з маскоўскага палону вярнуўся Канстанцін Астрожскі. У 1506 годзе браў удзел у бітве пад Клецкам.

З 1508 года староста гарадзенскі. У 1508 і 1511 гадах удзельнічаў у камісіі па размежаванні Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага ў Мазовіі. Каля 1512 стаў маршалкам земскім.

У першым шлюбе з Ганнай з Кучукаў. У другім шлюбе з невядомай імем дачкой ваяводы троцкага Пятра Мантыгірдавіча Белага, з якой меў сына Пятра, дачок Барбару і Ганну (жонку троцкага кашталяна Яна Радзівіла, пазней старосты жамойцкага Станіслава Кезгайлы). Спадчынай жонкі па згаслым родзе Мантыгірдавічаў атрымаў Нясвіж, Алыку і Лахву, якія праз шлюб дачкі Ганны перайшлі да Радзівілаў.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads