Старыя Дарогі (аграгарадок)
аграгарадок у Старадарожскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стары́я Даро́гі[1] (трансліт.: Staryja Darohi, руск.: Старые Дороги) — аграгарадок у Старадарожскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Старадарожскага сельсавета.
Remove ads
Гісторыя
Першы пісьмовы ўспамін пра сяло Дарогі ў складзе Глускай воласці Слуцкага княства датуецца 1524 годам[2]. У розныя часы мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Гальшанскіх, Хадкевічаў, Алелькавічаў.
Пад 1582 годам Дарогі згадваюцца як мястэчка на Слуцка-Бабруйскім гасцінцы. У 1612 годзе мясцовасць перайшла да Радзівілаў. У сяр. XVII ст. Дарогі сталі цэнтрам воласці. Станам на 1647 у мястэчку было 95 дамоў. У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) Дарогі значна пацярпелі ад маскоўскіх захопнікаў. На 1668 тут засталося 34 двары, 3 вуліцы, сядзібы з жылымі і гаспадарчымі пабудовамі.
У канцы XVII стагоддзя за 6 км на ўсход з’явілася яшчэ адно паселішча Дарогі (суч. Новыя Дарогі) і мястэчка пачалі зваць Старыя Дарогі. У 1695—1744 гадах мясцовасць знаходзілася ў ліку Нойбургскіх маёнткаў. У 1791 мястэчка ўвайшо ў склад Случарэцкага павета[2].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Старыя Дарогі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі. Статус паселішча панізілі да вёскі, якая з 1828 знаходзілася ва ўладанні Вітгенштэйнаў. У 1846 годзе Старыя Дарогі перайшлі ў дзяржаўны скарб. Па стане на 1886 год тут было 40 двароў, паштовая станцыя.
У 1896 годзе за 2 км на захад ад вёскі збудавалі станцыю на вузкакалейнай чыгунцы мясцовага значэння Асіповічы — Старыя Дарогі. Вакол новай станцыі паступова сфарміравалася новае паселішча, якое дала пачатак сучаснаму гораду Старыя Дарогі. У цяперашні час гораду Старыя Дарогі па памылцы прыпісваюць гісторыю аднайменнага мястэчка.
Remove ads
Вядомыя асобы
- Васіль Ануфрыевіч Праташчык (1921—1994) — вучоны-хімік, доктар хімічных навук[3].
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Даро́гі
- Насевіч В. Старыя Дарогі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 630. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 25. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads