Карбатоўка
вёска ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карбато́ўка[1] (трансліт.: Karbatoŭka, руск.: Карбатовка) — вёска ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Старашклоўскага сельсавета.
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Чарнаруцкага сельсавета[2].
Remove ads
Назва
Назва Карбатоўка адыменнага (антрапанімічнага) паходжання, ад балцка-літоўскага двухасноўнага імені Kar-but’as (Kar-i-but’as).[крыніца?]
Гэтае імя складаецца з дзвюх асноў: Kar- ад karas «вайна», і But- ад butas «жытло, дом»[3]. Імя адлюстроўвае этычныя каштоўнасці старалітоўскага ваяра.
Абапал ад Карбатоўкі, на поўначы і поўдні, адыменныя тапонімы Рамшына, Супшынка, ад аднаасноўных імёнаў тыпу Ramšys, Supšys.[крыніца?]
Гэтыя тапонімы працягваюць паласу з адыменных тапонімаў, што ідзе на Бялынічы ад Талачына (а перад ім — ад Сянна і Бешанковічаў): Людвінаў, Эсьмоны, Боўсевічы, Пупса, Варгуццева, Гірымшчына, Табараўшчына (ад імёнаў тыпу Liud-vin’as, Eis-mant’as, Bausys, Pupsys, Vargutis, Gi-rim’as, Ta-bar’as).[крыніца?]
Узнікненне ўсіх гэтых тапонімаў можа адносіцца да XV стагоддзя, калі пры вялікім князю Казіміры на ўсходзе і поўдні з мэтай змацавання дзяржавы рассяляліся літоўскія баяры, збольшага з тэрыторый цяперашняй Беларусі, прылеглых да сучаснай літоўскай мяжы[4].
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads