Стронга (заказнік)
заказнік Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Стронга — ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Створаны ў 1998 годзе з мэтай аховы ўнікальнага прыроднага комплексу з папуляцыямі рэдкіх і знікаючых відаў.
Remove ads
Гісторыя
Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Стронга» быў створаны 26 кастрычніка 1998 года згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1634. Гэта быў першы ў Беларусі іхтыалагічны заказнік, які ставіў мэтай захаванне месцазнаходжання знікаючага віду рыб — стронгі і аховы каштоўных прыродных комплексаў.
Рэспубліканскі заказнік з’явіўся на базе заалагічнага заказніка мясцовага значэння «Стронга», створанага ў 1994 года[1].
Remove ads
Геаграфія
Плошча заказніка складае 12 015 га. Знаходзіцца на стыку Навагрудскага ўзвышша і Баранавіцкай водна-ледавіковай раўніны. Уключае даліны рэк Лахазва, Дзеравянка, Іса, іх прытокі і штучныя вадаёмы.
Флора
Пад лясамі знаходзіцца 94 % тэрыторыі, пераважаюць хвойнікі верасовыя, бруснічныя, імшыстыя, чарнічныя, арляковыя; растуць бяроза, вольха чорная, елка, дуб, граб. У флоры шмат гаспадарча-карысных відаў раслін; 16 відаў сасудзістых раслін уключаны ў Чырвоную кнігу: гарлянка пірамідальная, тлушчанка звычайная, званочак рапунцэль, купальнік горны, пальчатакарэннік майскі, сон лугавы, варанец звычайны, касач сібірскі і інш.
Фаўна
У фаўне 202 віды жывёл, з іх 24 у Чырвонай кнізе: стронга ручаёвая, рак шыракапальцы, арлан-белахвост, скапа, паганка малая, бугай вялікі і малы, бусел чорны, уліт вялікі, гагара чорнаваллёвая, сыч касматаногі, соня арэшнікавая, барсук, рапуха чаротная і інш. Да аб’ектаў палявання і промыслу адносяцца 22 віды млекакормячых.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads