Shoot-Out 2014 (снукер)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Shoot-Out 2014 (снукер)
Remove ads

Shoot-Out 2014 (таксама вядомы як 888casino.com Shoot-Out 2014 — ад назвы спонсара) — прафесійны запрашальны турнір па снукеры, які прайшоў з 24 па 26 студзеня 2014 года на цыркавой арэне ў Блэкпульскай вежы, у Блэкпуле, Англія. Турнір стаў пятым розыгрышам Shoot-Out, які быў заснаваны ў 1990 годзе і адноўлены ў 2011 годзе. Упершыню турнір Shoot-Out спансавала кампанія 888 Holdings PLC. Прызавы фонд турніру склаў £130,000, з якіх £32,000 атрымаў пераможца.

Хуткія факты Сезон, Тэрміны ...

Леташні чэмпіён турніру Мартын Гоўлд саступіў ужо ў першым матчы дэбютанту кітайскаму снукерысту Чжану Аньдзе - 14:44. Валіец Дамінік Дэйл, абыграўшы Фергала О'Браена (82:1), Бары Хокінса (69:7), Марка Алена (51:45), Эндру Хігінсана (81:1), а таксама Раяна Дэя (64:6) і Сцюарта Бінэма (77:19) ў паўфінале і фінале адпаведна, стаў пераможцам турніру. Перамога стала чацвёртым прафесійным тытулам ў кар'еры Дэйла. Адзіны соценны брэйк на турніры аформіў Раян Дэй — 101 ачко.

Remove ads

Прызавыя грошы

У 2014 годзе спонсарам турніру Shoot-Out стала кампанія 888 Holdings PLC. Яна забяспечыла традыцыйны прызавы фонд турніру, які склаў £130,000, з якіх £32,000 атрымаў пераможца.

Больш інфармацыі Дасягненне, Прызавыя ...
Remove ads

Удзельнікі

На турніры Shoot-Out 2014 прынялі ўдзел 64 снукерысты, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў рэйтынгу і прынялі запрашэнне на ўдзел. Чатыры снукерысты з топ-16 не прынялі ўдзел у турніры: Ніл Робертсан (1), Дзін Дзюньхуэй (3), Джад Трамп (4) і Марка Фу (9).

Шасцёра гульцоў удзельнічалі на Shoot-Out у пяты раз, г.зн. да гэтага гулялі ва ўсіх розыгрышах турніру, уключаючы 1990 год: Кен Доэрці (27), Алан Мак-Манус (37), Род Лоўлер (41), Найджэл Бонд (44), Стыў Дэвіс (49) і Бары Пінчэс (59). Джымі Уайт (50) таксама быў уключаны ў сетку Shoot-Out 1990, але зняўся з турніру, не згуляўшы там ні аднаго матчу.

Дэбютантамі Shoot-Out у 2014 годзе сталі пяцёра гульцоў: Дэчават Пумджаенг (51), Ян Бэрнс (58), Лука Брэсэль (61), Ліам Хайфілд (62) і Чжан Аньда (64).

Сярод удзельнікаў розыгрышу 2014 года да гэтага на турніры Shoot-Out перамагалі Найджэл Бонд у 2011 годзе, Бары Хокінс у 2012 годзе і Мартын Гоўлд у 2013 годзе.

Самым узроставым удзельнікам Shoot-Out 2014 года стаў 56-гадовы Стыў Дэвіс. Джымі Уайту падчас турніру быў 51 год, а Найджэлу Бонду — 48. Самым маладым удзельнікам Shoot-Out 2014 стаў 18-гадовы Лука Брэсэль. Чжану Аньдзе, Майклу Уайту, Джэку Лісоўскі і Энтані Мак-Гілу было па 22 гады, а Ліаму Хайфілду і Цаа Юйпэну — па 23.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах Shoot-Out.

Леташні пераможца
Дэбютант турніру


Больш інфармацыі П, Р ...
  1. Лічацца без уліку бонусных прызавых за найлепшы брэйк турніру
Remove ads

Ход турніру

Лёсаванне першага раўнда было праведзена 8 снежня 2013 года і транслявалася ў прамым эфіры на радыё Talksport. Лёсаванне кожнага наступнага этапу, уключаючы паўфінальны, адбывалася на самой арэне.

Першы раўнд (1/32 фіналу)

Больш інфармацыі Першы гулец, Лік ...

Другі раўнд (1/16 фіналу)

Трэці раўнд (1/8 фіналу)

Больш інфармацыі Першы гулец, Лік ...

Чвэрцьфіналы

Больш інфармацыі Першы гулец, Лік ...

Паўфіналы

Больш інфармацыі Першы гулец, Лік ...

Фінал

Больш інфармацыі Турнір, Стадыя ...
Remove ads

Серыі, вышэйшыя за 50 ачкоў

У рамках турніру Shoot-Out 2014 было зроблена было зроблена 14 паўсоценных брэйкаў, з якіх толькі адзін быў соценным.

Раян Дэй і Альфрэд Бёрдэн зрабілі па дзве серыі, якія перавышаюць 50 ачкоў. Пры гэтым, на рахунку Дэя адзіны сэнчуры - 101 ачко, за які ён атрымаў традыцыйную ўзнагароду ў £2,000.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, спарадкаваныя па іх вышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаныя ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.

Больш інфармацыі Гулец, 50+ ...
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads