Сцябловы матылёк
ві матылёў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сцябло́вы матылёк[1][2], кукурузны матылёк[1][2] (Ostrinia nubilalis) — матылёк роду Ostrinia сямейства Агнёўкі (Pyralidae).
Remove ads
Апісанне
Імага жывуць 5—20 дзён. Характарызуюцца палавым дымарфізмам. Размах крылаў матылька складае 24—32 мм. У самак пярэднія крылы ад светла-жоўтага да карычневага колеру з дзвюма цёмнымі зігзагападобнымі лініямі. У самцоў крылы больш цёмныя. Яйцы адкладваюць на ніжняй пааверхні лісця групамі ад 2 да 70 і больш штук у кладцы (часцей 20—40). Агульная колькаць яец можа дасягаць 1250 штук[3].

Вусені маюць даўжыню да 25 мм светла-шэрыя, з цёмнай паласой ўздоўж спіны. Жывуць вусені ў сцёблах раслін. Зімуюць у раслінных рэштках. Кукалкі маюць розную афарбоўку (ад светла-карычневай да цёмна-бурай) і масу цела (ад 25 да 120 мг)[3]. Стадыя кукалкі доўжыцца 10—25 дзён. За год вырастае да 2 пакаленняў матылёў[1]. Лёт матылькоў адбываецца ў розныя тэрміны ў залежнасці ад зоны распаўсюджання і часта расцягнуты ў часе.
Remove ads
Распаўсюджанне
Сцябловы матылёк распаўсюджаны ў Еўропе, Заходняй і Сярэдняй Азіі, Паўночнай Афрыцы, завезены ў Паўночную Амерыку. На тэрыторыі Расіі шырока распаўсюджаны ў стэпавай і лесастэпавай зонах і паўднёвай частцы тайгі[3]. Арэал мае тэндэнцыю да пашырэння ў сувязі з пашырэннем зоны вырошчвання кукурузы і пацяпленнем клімату[3].
Шкоднае ўздзеянне
Сцябловы матылёк пашкоджвае каля 250 відаў пераважна буйнасцябловых раслін, часцей за ўсё кукурузу, каноплі, проса, хмель, сланечнік і бульбу. Здольны пашкоджваць перац, сорга, сою, бавоўнік. Засяляюць і дзікарослыя расліны, і пустазелле[3]. У пашкоджаных раслін пераломліваюцца і засыхаюць сцёблы, суквецці, зніжаецца ўраджай.
Ахоўныя мерапрыемствы:
- нізкае зразанне сцёблаў пры ўборцы;
- дбайнае здрабненне раслінных рэшткаў;
- глыбокае зяблевае ўзворванне глебы і яе веснавое баранаванне;
- апрацоўка раслін інсектыцыдамі да ўкаранення вусеняў у сцёблы і месцаў канцэнтрацыі імага да пачатку масавай адкладка яек;
- выпусканне паразітаў Trichogramma spp. і Habrobracon hebetor;
- вырошчванне ўстойлівых сартоў і гібрыдаў[3].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads