Сцяпан (Сеўба)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Архіепіскап Сцяпан або Стэфан, свецкае імя Сямён Іосіфавіч Се́ўба або Сымон Сеўба (17 (29) красавіка 1872, Цялуша, Бабруйскі павет, Расійская імперыя — 25 студзеня 1965, Зальцбург, Аўстрыя) — епіскап бранскі і смаленскі Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (1942—1943), архіепіскап венскі і аўстрыйскі Рускай праваслаўнай царквы за мяжой (1946—1965)[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 17 красавіка 1872 года ў сям’і Іосіфа Сеўбы, спевака царкоўнага хору ў вёсцы Цялуша Бабруйскага павета Мінскай губерні Расійскай імперыі. У сям'і было чацвёра дзяцей[2], бацька памёр у раннім дзяцінстве Сямёна і выхоўвала іх маці адна[3].
Пасля заканчэння духоўнага вучылішча ў 1891 годзе паступіў у Мінскую духоўную семінарыю, якую скончыў у 1894 годзе. У 1896 годзе быў пасвечаны ў святары, больш за 30 гадоў служыў у Мінскай епархіі ў Ракаве.
Пасля падзелу Беларусі ў 1921 годзе па Рыжскім дагаворы застаўся ў Заходняй Беларусі пад ўладай Польскай Рэспубліцы. Быў зацятым праціўнікам аўтакефаліі Польскай праваслаўнай царквы, за што падвяргаўся пераследу, неаднаразова сядзеў у турмах (у Наваградку і Бярозе-Картузскай). У часе зняволення пачалася савецка-нямецкая вайна 1941—1945 гадоў, Сямён Сеўба быў вызвалены і вярнуўся ў Ракаў[3].
Перыяд у БАПЦ
У ходзе нямецкай акупацыі ў 1942 годзе быў выкліканы ў Мінск і пастрыжаны ў манаства пад імем Сцяпан (Стэфан) і ўзведзены ў сан архімандрыта. 3 сакавіка 1942 года на саборы епіскапаў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы быў узведзены ў сан епіскапа Бранскага і Смаленскага , будучы святаром-удаўцом[4][5].
Епіскапская хіратонія протаіерэя Сцяпана павінна была адбыцца ў нядзелю 15 сакавіка 1942 года, але нечаканая хвароба мітрапаліта Панцеляймона перашкодзіла гэтаму. З прычыны неадкладнасці гэтай хіратоніі яе хацелі зрабіць архіепіскап Філафей і епіскап Афанасій, але мітрапаліт Панцеляймон не даў сваёй згоды, запатрабаваўшы ад гэтых епіскапаў ад’езду ў свае епархіі.
Архімандрыт Сцяпан з’ехаў у свой прыход для працягу пастырскага служэння. Мітрапаліт Панцеляймон пасля ад’езду епіскапаў разлічваў узначаліць Мінскую і Навагрудскую епархіі і кіраваць імі пры дапамозе Сцяпана, якога ён, насуперак рашэнню сабора, хацеў рукапакласці ў епіскапа Слуцкага, вікарыя Мінскай епархіі. Гэта моцна ўстрывожыла беларускіх дзеячаў, якія паведамілі пра гэта нямецкім уладам. Генеральны камісарыят загадаў мітрапаліту Панцеляймону неадкладна пасвяціць Сцяпана ў сан епіскапа Смаленскага[5].
17 мая 1942 года ў Мінску ён быў высвечаны ў епіскапа Смаленскага і Бранскага. Чын хіратоніі здзяйснялі: мітрапаліт Мінскі Панцеляймон, епіскапы гродзенскі Венедыкт і магілёўскі Філафей. На наступны дзень епіскап Сцяпан з’ехаў у свой прыход у Ракаў для падрыхтоўкі да ад’езду ў Смаленск. У Смаленск епіскап Сцяпан прыехаў толькі 27 снежня 1942 года. У гэты ж дзень пасля літургіі ў малым Богаяўленскім саборы адбылася яго ўрачыстая сустрэча з клірам і паствай Смаленскай епархіі[5]. Недахоп святароў заахвоціў епіскапа Смаленскага Сцяпана арганізаваць у Смаленску пастырскія курсы, якія выпусцілі за першыя 7 месяцаў свайго існавання 40 святароў. Арганізуючы сваю епархію, ён аб’ехаў увесь фронт, пабываўшы нават у Бранску. Адрозніваўся сціпласцю, абслугоўваў сабе сам, у тым ліку сам сабе рыхтаваў вячэру[3].
У верасні 1943 года савецкія войскі занялі Смаленск і Сцяпан эвакуяваўся ў Барысаў. 7 чэрвеня 1944 года прыбыў у Германію. У 1945—1948 гадах быў намеснікам старшыні Царкоўна-дабрачыннага камітэта Германскай епархіі.
Перыяд у РПЦЗ
12 лютага 1946 года ўвайшоў у юрысдыкцыю РПЦЗ. З 7 па 10 мая 1946 года ўдзельнічаў у працы Архірэйскага Сабора РПЦЗ у Мюнхене[6]. 13 жніўня 1946 года рашэннем Архірэйскага Сінода РПЦЗ быў прызначаны епіскапам Венскім і Аўстрыйскім з узвядзеннем у сан архіепіскапа[7].
Развіў плённую дзейнасць па харчаванні бежанцаў у лагерах перамешчаных асоб Парш (Зальцбург), Келерберг, Куфштайн. У выніку палітычных прычын яму давялося пераехаць у Зальцбург, які знаходзіўся ў заходняй зоне акупацыі Аўстрыі. На тэрыторыі ягонай епархіі пасля заканчэння вайны знаходзілася каля 100 тысяч «перамешчаных асоб» з СССР, якія жылі ў мясцовых лагерах і стварылі 33 праваслаўныя абшчыны. Епіскап Сцяпан пасяліўся на тэрыторыі вялікага лагера Парш пад Зальцбургам, дзе ўжо дзейнічалі тры барачныя царквы. Адной з іх ён надаў статус кафедральнага сабора. Архіепіскапа Сцяпана ўспаміналі як добрага і сардэчнага чалавека, які падоўгу гутарыў на лавачцы з бежанцамі, слухаў іх апавяданні і паўсядзённыя праблемы. Сцяпан не гаварыў па-нямецку, таму перакладчыцай у яго служыла А. Гунбіна, якая шмат зрабіла для лагернага прыхода[8].
У 1948 годзе архіепіскап Сцяпан арганізаваў прыход для бежанцаў у Зальцбургу. Набажэнствы праводзіліся ў адной з прыбудоў каталіцкай царквы на Рэзыдэнцплац, асвячонай у імя Архістратыга Міхаіла. Абразы для часовага іканастаса напісалі барон Мікалай Мэйендорф і Іван Дзікі, якія раней працавалі мастакамі ў Югаславіі. У 1950 годзе сабор у лагеры Парш спалілі савецкія смершаўцы, у сувязі з чым быў пабудаваны новы будынак сабора ў іншай частцы лагера. Архіепіскап Сцяпан сам зрабіў для яго іканастас.
У канцы 1940-х гадоў бежанцы сталі актыўна выязджаць з Аўстрыі, галоўным чынам у Амерыку і Аўстралію, у сувязі з чым паства архіепіскапа Сцяпана стала імкліва змяншацца. Да 1953 года каля 90 % бежанцаў эмігравалі, а рэшта баялася высылкі ў СССР і хавалася. У 1956 годзе католікі адмовілі РПЦЗ у храме на Рэзыдэнцплац, таму епіскап Сцяпан зладзіў дамавую Пакроўскую царкву на першым паверсе ў былым замку баронаў Цінен-Адлерфліхт, якая змяшчала ўсяго 20 чалавек, з-за чаго шмат каму з людзей, якія маліліся, даводзілася стаяць у калідоры. Таксама набажэнствы для вернікаў РПЦЗ у Зальбургу адбываліся ў Мікольскай царкве пры бежанскай багадзельні, якая праіснавала тры дзесяцігоддзі. З 1962 года яна размяшчалася ў каталіцкай царкве святога Ераніма на Мюльнер на Гауптштрасэ, 6[9].
29 мая 1959 года для пабудовы храма за 49 тысяч марак быў набыты ўчастак, размешчаны паблізу ракі Зальц, у квартале Леэн. Праект новага храма стварыў архітэктар Яўген Салпіус, эмігрант з Прыбалтыкі. Будаўніцтва ішло павольна і вельмі эканомна. Нягледзячы на свой узрост, архіепіскап Сцяпан асабіста адправіўся ў ЗША для збору ахвяраванняў. Новы Пакроўскі сабор асвяцілі 26 чэрвеня 1964 года архіепіскап Сцяпан і архіепіскап Берлінскі і Германскі Аляксандр (Лоўчы). На асвячэнні прысутнічалі кіраўнікі мясцовых каталіцкіх і пратэстанцкіх епархій.

Памёр 25 студзеня 1965 года ў Зальцбургу. Пахаваны на мясцовых могілках[10].
Remove ads
Сям'я
Меў шасцярых сыноў[2].
Зноскі
- Падрыхтоўка й арганізацыя БАПЦ у часе Другой Сусьветнай вайны(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2020. Праверана 9 жніўня 2020.
- Архиепископ Стефан (Севбо): минский период [Архіяпіскап Сцяпан (Сеўба): Мінскі перыяд] - афіцыйны сайт Барысаўскай япархіі БПЦ МП
- Корнилов А. А. Духовенство перемещенных лиц: Биографический словарь. — Нижний Новгород: Научно-исследовательская лаборатория «Русское Зарубежье», 2002. — 119 с.
- Афанасий (Мартос), архиепископ. «Беларусь в исторической государственной и церковной жизни», Буэнос-Айрес, Аргентина, 1966 г., репринтное издание. — Минск, 1990 г., стр. 274
- Амельченков В. Л. Смоленская епархия в годы Великой Отечественной войны. — Смоленск: Свиток, Смоленская обл. тип. им. В.И. Смирнова, 2006. — 191 с. — ISBN 978-5-902-093-21-3.
- Нивьер А. Православные священнослужители, богословы и церковные деятели русской эмиграции в Западной и Центральной Европе. 1920—1995: Биографический справочник / Библиотека-фонд «Русское Зарубежье». Русский путь / YMCA-Press. 978-5-85887-206-1. 2007, стр. 472
- Шкаровский М. В. Архиерейский Синод Русской Православной Церкви за границей и русская церковная эмиграция в Югославии после окончания второй мировой войны (в 1945—1950-х гг.) // Христианское чтение. 2015 — № 6, стр. 219—272
- Денис Mицкевич. Преломления эмигрантского опыта // Судьбы поколения 1920-1930-х годов в эмиграции. Очерки и воспоминания / сост. Людмила Флам. — М.: Русский путь, 2006. — 472 p. — ISBN 5-85887-253-0.
- ЦЕРКОВЬ ПОКРОВА ПРЕСВЯТОЙ БОГОРОДИЦЫ. Зальцбург, Австрия Архівавана 19 снежня 2018. // Русские храмы и обители в Европе / Авт.-состав. В. В. Антонов, А. В. Кобак. — СПб.: Лики России, 2005.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads