Сяргей Васілевіч Казека

беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia

Сяргей Васілевіч Казека
Remove ads

Сяргей Казека (нар. 17 верасня 1986, Баранавічы) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Крумкачы».

Хуткія факты Сяргей Казека, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец «Баранавічаў», з 2004 года гуляў за асноўную каманду, якая выступала ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

У студзені 2010 года перайшоў у «Гомель», стаў асноўным апорным паўабаронцам каманды. У 2011 годзе разам з клубам трапіў у Вышэйшую лігу.

У снежні 2012 года перайшоў у «Мінск»[3], дзе таксама хутка замацаваўся ў аснове. Выступаў на пазіцыі апорнага паўабаронцы або цэнтральнага паўабаронцы. У снежні 2013 года перайшоў у жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ»[4], дзе таксама стаў іграком асновы.

У студзені 2015 года пакінуў Жодзіна і перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[5]. Першую палову сезона 2015 быў вымушаны прапусціць з-за траўмы, з ліпеня пачаў выхадзіць на поле на пазіцыі апорнага паўабаронцы. Па заканчэнні сезона 2015 «Шахцёр» вырашыў не падаўжаць кантракт з паўабаронцам, і Казека пакінуў клуб[6].

У студзені 2016 года стала вядома аб магчымым пераходзе Казекі ў латвійскі «Спартак», які ўзначаліў беларускі спецыяліст Алег Кубараў[7]. У выніку, паўабаронца пачаў новы сезон у Юрмале і дапамог камадзе стаць чэмпіёнам Латвіі. Сезон 2017 пачаў у складзе «Спартака», аднак у чэрвені 2017 года з-за траўмы быў вымушаны спыніць кар’еру[8].

У верасні 2017 года стаў трэнерам у футбольнай школе «ФШМ-Мінск»[9], а ў пачатку 2018 года далучыўся да клуба Другой лігі «Узда», дзе на працягу двух гадоў быў адным з асноўных ігракоў.

У сакавіку 2020 года папоўніў склад сталічных «Крумкачоў»[10], дзе гуляў у стартавым складзе. Пасля пачатку пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе Сяргей Казека актыўна выказваў сваю грамадзянскую пазіцыю. 31 жніўня 2020 года быў жорстка затрыманы разам з Паўлам Расолькам з-за інцыдэнту з пашкоджаннем мікрааўтобуса, які нібыта належаў Міністэрству ўнутраных спраў. У гэтым інцыдэнце атрымаў траўмы, з-за якіх на поле вярнуўся толькі ў лістападзе[11].

Remove ads

Трэнерская кар’ера

У студзені 2021 года завяршыў кар’еру і ўвайшоў у трэнерскі штаб «Крумкачоў»[12]. У чэрвені 2021 года, пасля звальнення Алега Дулуба, стаў выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера клуба[13]. Заставаўся ў гэтай якасці да ліпеня, калі новым галоўным трэнерам быў прызначаны Алег Кубараў, пры гэтым застаўся яго памочнікам[14].

У студзені 2022 года разам з усім трэнерскім штабам пакінуў «Крумкачы»[15], аднак у лютым вярнуўся і быў зацверджаны галоўным трэнерам каманды[16]. Пад кіраўніцтвам Казекі ў сезоне 2022 «Крумкачы» сталі сярэбранымі прызёрамі Другой лігі і мелі магчымасць павышэння ў Першую лігу, аднак клуб вырашыў працягваць выступаць у Другой лізе. У студзені 2023 года падоўжыў кантракт з «Крумкачамі» на сезон 2023[17].

У ліпені 2023 года згуляў за «Крумкачоў» у матчы Другой лігі ў якасці футбаліста[18].

У лютым 2024 года падпісаў новае пагадненне з клубам[19].

Remove ads

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads