Сяргей Сцяпанавіч Бульчык

акцёр From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сяргей Сцяпанавіч Бульчык (23 лістапада 1909, г. Мінск — 1996) — беларусі і рускі савецкі акцёр. Народны артыст БССР (1959)[1].

Хуткія факты Сяргей Сцяпанавіч Бульчык, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Пасля заканчэння студыі БДТ-1 з 1937 года акцёр гэтага тэатра. Працаваў у тэатрах: Заслаўскім калгасна-саўгасным (з 1939), Пінскім абласным драматычным (1940—1941 і з 1946 года). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1954 года ў Магілёўскім абласным драматычным тэатры[1].

Творчасць

Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Глыбокі псіхалагізм, выразны знешні малюнак, дакладныя дэталі адрозніваюць сатырычныя вобразы, створаныя Бульчыкам[1].

Найбольш значныя ролі ў нацыянальным рэпертуары: дзед Бадыль, Гудовіч, Туляга («Партызаны», «З народам», «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы), Крыніцкі («Паўлінка» Я. Купалы), Лявон, дзед Цыбулька («Лявоніха на арбіце», «Таблетку пад язык» А. Макаёнка), ДухонінГады навальнічныя» К. Губарэвіча). Стварыў вобраз У. І. Леніна ў спектаклях «Крамлёўскія куранты» і «Трэцяя патэтычная» М. Пагодзіна, «Імем рэвалюцыі» М. Шатрова  (руск.)[1].

Сярод лепшых роляў рускай і замежнай класікі: Суніца («Рэвізор» М. Гогаля), Любім Тарцоў («Беднасць не загана  (руск.)» А. Астроўскага), Кутузаў («Даўным-даўно (п’еса)  (руск.)» А. Гладкова  (руск.)), Труфальдзіна  (руск.), Фарліпаполі («Слуга двух гаспадароў  (руск.)», «Тракціршчыца  (італ.)» К. Гальдоні), Шрусберы («Марыя Сцюарт» Ф. Шылера)[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Бульчик Сергей Степанович // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 90. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads