Сіянь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сіянь[2], Сі'ань[3] — горад у Кітаі, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Шэньсі. Адзін з самых знамянальных гістарычных і культурных цэнтраў Кітая.
Remove ads
Гісторыя
Горад Сіянь (Чан’ань) быў месцам прызначэння гандлёвых караванаў, якія ішлі па Вялікаму шаўковаму шляху ў Кітай. У наваколлях горада знаходзіцца знакамітая грабніца імператара Цынь Шыхуана і Тэракотавая армія.
На працягу 13 дынастый быў сталіцай Кітая, у прыватнасці ў перыяды Чжоу, Цынь, Хань і Тан. Дынастыйныя сталіцы размяшчаліся звычайна ў розных месцах на невялікай адлегласці ад цэнтра сучаснага Сіяня. Горад існуе больш за 3100 гадоў, некаторы час з’яўляўся самым буйным (як па плошчы, так і па ліку жыхароў) горадам свету.
З 1990 года, у адпаведнасці з планам эканамічнага развіцця Кітая для цэнтральных і паўночных рэгіёнаў краіны, Сіянь пераўтварыўся ў важны цэнтр культуры, адукацыі і прамысловасці.
Remove ads
Транспарт
У горадзе больш 200 аўтобусных маршрутаў.
З 2011 года дзейнічае сетка метро.
У Сіяні 5 вакзалаў, і будуецца шосты. Асноўным лічыцца Цэнтральны вакзал. У 2010 годзе была пабудавана высакахуткасная чыгуначная лінія працягласцю 456 км да горада Чжэнчжоу.
У прыгарадзе размешчаны міжнародны аэрапорт, самы вялікі ў рэгіёне.
Гарады-пабрацімы
Афіны (грэч. Αθήνα), Грэцыя
Бірмінгем (англ.: Birmingham), Англія
Бразіліа (парт.: Brasilia), Бразілія
Дніпро (укр.: Дніпро), Украіна
Дортмунд (ням.: Dortmund), Германія
Ісфахан (перс.: صفهان), Іран
Яганэсбург (англ.: Johannesburg), ПАР
Каытханэ (турэцк.: Kağıthane), Турцыя
Канзас-Сіці (англ.: Kansas City), шт. Місуры, ЗША
Катманду (непальск.: काठमाडौं), Непал
Квебек-Сіці (фр.: Ville de Québec, англ.: Quebec City), прав. Квебек, Канада
Кёнджу (кар.: 경주시, 慶州市), Паўднёвая Карэя
Кіёта (яп.: 京都市), Японія
Кордава (ісп.: Córdoba), Аргенціна
Куска (ісп.: Cuzco), Перу
Лахор (урду: لاہور), Пакістан
Нара (яп.: 奈良市), Японія
По (фр.: Pau), Францыя
Пампеі (італ.: Pompei, лац.: Pompeii), Італія
Стамбул (турэцк.: Istanbul), Турцыя
Фунабасі (яп.: 船橋市), Японія
Эдынбург (англ.: Edinburgh), Шатландыя
Ясы (рум.: Iaşi), Румынія
Вядомыя асобы
- Чжаа Сіньтун (нар. 1997) — прафесійны гулец у снукер.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads