Сікаса

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сікасаmap
Remove ads

Сіка́са (фр.: Sikasso) — горад у паўднёвай частцы Малі. З'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам аднайменнага рэгіёна і другім горадам у Малі па колькасці насельніцтва, якое па дадзеных на 2012 год складала 213 977 чалавек. Па дадзеных перапісу 1998 года насельніцтва Сікаса налічвала 113 803 чалавека. Размешчаны за 375 км на паўднёвы ўсход ад сталіцы краіны, горада Бамака, за 100 км на поўнач ад мяжы з Кот-д’Івуарам і за 45 км на захад ад мяжы з Буркіна-Фасо.

Хуткія факты Сікаса, Краіна ...

У Сікаса жывуць прадстаўнікі этнічных груп бамбара, сенуфа, боба, малінке.

Remove ads

Клімат

Клімат горада характарызуецца як тыповы субэкватарыяльны. Гадавыя ваганні тэмпературы ў горадзе невялікія, а вільготны сезон выяўлены рэзка, і доўжыцца прыкладна палову года. Гадавая норма ападкаў складае каля 1200 мм; амаль усе яны выпадаюць у перыяд з мая па верасень. Сухі сезон выяўлены ў зімовыя месяцы. Найбольш дажджлівы і найбольш халодны месяц — жнівень. Найбольш гарачыя месяцы — сакавік і красавік, калі сярэднія максімумы перавышаюць 37 °C.

Больш інфармацыі Клімат Сікаса, Паказчык ...
Remove ads

Насельніцтва

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads