Сілы спецыяльных аперацый (Беларусь)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сілы спецыяльных аперацый (Беларусь)
Remove ads

Сілы спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (ССА УС РБ) — высокамабільны род войскаў Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. З’яўляюцца пераемнікам ПДВ СССР у Беларусі. Асноўныя задачы: контр-дыверсійная дзейнасць, разведка, выкананне розных задач адмысловымі метадамі ў мэтах спынення ўзброенага канфлікту ў адносінах да Рэспублікі Беларусь. Выступаюць адным з асноўных элементаў стратэгічнага стрымлівання.

Хуткія факты Сілы спецыяльных аперацый узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, Гады існавання ...
Remove ads

Гісторыя

У пачатку 1990-х перад ваенным і палітычным кіраўніцтвам Беларусі паўстала пытанне пра далейшы лёс спадчыны Савецкай Арміі на тэрыторыі Беларусі: 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі (Віцебск), 38-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады (Брэст) і 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння (Мар’іна Горка). Праблема была ў тым, што разам з суверэнітэтам была абвешчана і ваенная дактрына дзяржавы, якая мае абарончы характар, а паветрана-дэсантныя часці, так званыя войскі першага ўдару, у новую канцэпцыю ўпісвалiся не зусім удала. Некаторыя кіраўнікі прапаноўвалі кардынальнае рашэнне: няма ВДВ — няма праблемы. Вопытныя прафесіяналы, якія працавалі ва ўрадзе і ў Генеральным штабе, здолелі адстаяць эліту Узброеных сіл ад нажа скарачэнняў[8].

У верасні 1995 года на базе 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі і 38-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады былі сфармаваныя мабільныя сілы ў складзе 38-й, 317-й і 350-й асобных мабільных брыгад.

У пачатку 2004 года было створана ўпраўленне сіл спецыяльных аперацый Генеральнага штаба Узброеных сіл, унесены арганізацыйна-штатныя змены ў мабільных злучэннях і часцях.

У 2005 годзе ў ходзе правядзення двухбаковага камандна-штабнога вучэння з войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання быў адпрацаваны вялікі спектр пытанняў па баявым прымяненнi сіл спецаперацый.

У жніўні 2007 года было абвешчана аб стварэннi Сіл спецыяльных аперацый (ССА). У іх склад увайшлі дзве брыгады мабільных сіл (38-я і 103-я) 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння.

Remove ads

Склад

Thumb

Сілы спецыяльных аперацый уключаюць у сябе:

Больш інфармацыі Абазначэнне фарміравання або часці, Месца дыслакацыі ...
Remove ads

Структура

Thumb
Дэсантнік 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады бяжыць з кулямётам РКК.
Thumb
Баец разведроты 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады страляе з кулямёта ПКТ.

Асобныя мабільныя брыгады арганізацыйна складаюцца:

1. Упраўленне брыгады

  • штаб; службы.

2. Баявыя воінскія часткі і падраздзяленні

  • 3 асобных мабільных батальёна (у кожным БМД-1 або БТР-80, мінамёты БМ-37, аўтаматычныя гранатамёты АГС-17);
  • самаходны артылерыйскі дывізіён (2С9);
  • зенітны ракетна-артылерыйскі дывізіён (ЗП-23-2, ПЗРК «Ігла»);
  • супрацьтанкавая батарэя (БТР-РД з Фагот (ПТУР)).

3. Падраздзяленні баявога забеспячэння і сувязі

  • батальён сувязі;
  • разведвальна-дэсантная рота;
  • інжынерна-сапёрная рота;
  • узвод радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны.

4. Падраздзяленні тылавога і тэхнічнага забеспячэння

  • рота аховы і абслугоўвання;
  • рамонтная рота;
  • рота матэрыяльнага забеспячэння;
  • медыцынская рота;
  • узвод паветрана-дэсантнага забеспячэння.

Асобная брыгада спецыяльнага прызначэння арганізацыйна складаецца:

1. Упраўленне брыгады

  • штаб; службы.

2. Баявыя воінскія часткі і падраздзяленні

  • падраздзяленні СпН (атрады);
  • падраздзяленне сувязі.

3. Падраздзяленні забеспячэння

  • падраздзяленне МТА;
  • штабная рота;
  • медыцынская рота.

Брыгады падпарадкоўваюцца камандаванню ССА, якое ў сваю чаргу падпарадкоўваецца непасрэдна генеральнаму штабу, абыходзячы аператыўныя камандаванні і камандаванне сухапутных войскаў УС РБ у адрозненне ад пяхотных частак.

Узбраенне

Цяжкая зброя

Больш інфармацыі Тып, Выява ...

Стралковая зброя

Больш інфармацыі Тып, Выява ...
Remove ads

Падрыхтоўка кадраў

Афіцэраў для сіл спецыяльных аперацый рыхтуе факультэт ваеннай разведкі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Навучаюцца курсанты па спецыяльнасцях: кіраванне падраздзяленнямі ССA і тэлекамунікацыйныйныя сістэмы. Палявыя і практычныя заняткі з ужываннем узбраення і ваеннай тэхнікі праводзяцца на палявой вучэбна-матэрыяльнай базе палігона «Белая Лужа» і вайсковых часцей сіл спецыяльных аперацый. У далейшым нароўні з атрыманнем ведаў па сацыяльна-гуманітарных, агульнанавуковых і агульнапрафесійных дысцыплінах курсанты ўдасканальваюць сваю ваенную падрыхтоўку па агульнавайсковых і спецыяльных дысцыплінах. У ходзе заняткаў па агульнавайсковых і спецыяльных дысцыплінах курсанты вучацца кіраваць падраздзяленнем у адпаведнасці з абранай спецыяльнасцю, удасканальваюць сваю тактыка-спецыяльную і агнявую вывучку, здзяйсняюць скачкі з парашутам, вучацца вадзіць баявыя машыны, у тым ліку і аўтамабілі. На факультэце адзін з самых высокіх прахадных балаў у Ваеннай акадэміі і досыць высокі конкурс, што кажа пра высокі прэстыж дадзенай спецыяльнасці сярод абітурыентаў.

Будучых афіцэраў ССА таксама рыхтуюць ваенныя ВНУ Расійскай Федэрацыі: Новасібірскае вышэйшае ваеннае каманднае вучылішча на факультэце спецыяльнай разведкі і Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча. Пасля пяці гадоў навучання курсанты атрымліваюць вайсковае званне лейтэнант.

Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads