Сінегаловік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сінегаловік
Remove ads

Сінегало́вік[1][2][3] (Erýngium) — род кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Umbelliferae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя, зрэдку аднагадовыя і двухгадовыя травяністыя расліны з моцным прамастойным сцяблом. Лісце чаргаванае, часта скурыстае, суцэльнае або перыста-раздзельнае, звычайна з калючымі зубцамі[2]. Кветкі двухполыя, з падвойным калякветнікам, у галоўчатых суквеццях, абгорнутых цвёрдымі лісточкамі. Тычынак — 5. Плод — віслаплоднік, пакрыты паўпразрыстымі лускавінкамі.

Распаўсюджанне і экалогія

Каля 230 відаў у трапічных, субтрапічных і ўмераных паясах, галоўным чынам у Мексіцы і Паўднёвай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі 1 від — сінегаловік пласкалісты (Eryngium planum). Расце па пясчаных месцах, у зарасніках хмызнякоў і ў стэпах.

Расліны роду святлолюбівыя[2]. Лепш растуць на вапністых лёгкіх глебах[2]. Размнажаюцца насеннем і дзяленнем карэнішча.

Віды

Thumb
Сінегаловік плоскі (Eryngium planum)
Thumb
Сінегаловік плоскі (Eryngium planum)

Спіс некаторых відаў:

  • Eryngium alismifolium Greene
  • Eryngium alpinum L. Сінегаловік альпійскі[2]
  • Eryngium aquaticum L.
  • Eryngium amethystinum L. Сінегаловік аметыставы[2]
  • Eryngium articulatum Hook.
  • Eryngium billardierei F.Delaroche
  • Eryngium bourgatii Gouan
  • Eryngium caeruleum M.Bieb.
  • Eryngium campestre L. Сінегаловік палявы[2]
  • Eryngium carlinae F.Delaroche
  • Eryngium constancei M.Y.Sheikh
  • Eryngium creticum Lam.
  • Eryngium cuneifolium Small
  • Eryngium dilatatum Lam.
  • Eryngium dorae C.Norman
  • Eryngium duriaei J.Gay ex Boiss.
  • Eryngium ebracteatum Lam.
  • Eryngium eburneum Decne.
  • Eryngium elegans Cham. & Schltdl.
  • Eryngium foetidum L.
  • Eryngium giganteum M.Bieb. Сінегаловік гіганцкі[2]
  • Eryngium glomeratum Lam.
  • Eryngium heterophyllum Engelm.
  • Eryngium hookeri Walp.
  • Eryngium integrifolia Walter
  • Eryngium maritimum L. typus
  • Eryngium nasturtiifolium Juss. ex F.Delaroche
  • Eryngium nudicaule Lam.
  • Eryngium pandanifolium Cham. & Schltdl.
  • Eryngium paniculatum Cav. & Dombey ex F.Delaroche
  • Eryngium pectinatum C.Presl ex DC.
  • Eryngium petiolatum Hook.
  • Eryngium planum L. Сінегаловік пласкалісты[4][2]
  • Eryngium pusillum L.
  • Eryngium rostratum Cav.
  • Eryngium sanguisorba Cham. & Schltdl.
  • Eryngium tenue Lam.
  • Eryngium yuccifolium Michx.
  • Eryngium ×zabelii Christ ex Bergmans

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 51. — 160 с. 2 350 экз.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985.  599 с., іл. 10 000 экз.
  3. Сінегаловік ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 14. — Мн., 2002. — С.398
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads