Сінегаловік пласкалісты

від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia

Сінегаловік пласкалісты
Remove ads

Сінегало́вік пласкалісты[1] (Eryngium planum) — кветкавая расліна роду Сінегаловік (Eryngium) сямейства Парасонавыя (Umbelliferae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 1[1] м, з прамым стрыжнёвым коранем. Сцябло прамое, галінастае ў верхняй частцы. Расліна мае блакітнае адценне, асабліва ў верхняй частцы[1]. Лісце жорсткае, скурыстае. Прыкаранёвае лісце суцэльнае, з калючымі зубцамі па краях і з доўгімі чаранкамі. Сцябловае — драбнейшае за прыкаранёвае, сядзячае. Верхняе лісце 3—5-раздзельнае[1]. Кветкі ў галоўчатых парасонах яйцападобнай формы дыяметрам да 2[1] сантыметраў, блакітнага або сіняга колеру з белаватым адценнем, з пяццю пялёсткамі. Плод — віслаплоднік.

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі. Святлолюбівая расліна[2]. Ксерафіт, мезатроф, эўтроф[2]. Расце на сухіх лугах, узлесках і палянах шыракалістых лясоў, у стэпах, па берагах рэк і ручаёў[2]. Цвіце ў ліпеніжніўні[1].

Ахоўваецца на тэрыторыі Расіі (Масква, Іванаўская, Кіраўская, Кастрамская вобласці, Краснадарскі край), Валынскай вобласці Украіны[2].

Гаспадарчае значэнне

Лекавая і дэкаратыўная расліна. У траве маецца вялікая колькасць сапанінаў, дубільных рэчываў, эфірных алеяў і флаваноідаў[1].

Сінонімы

Паводле сайта The Plant List

  • Eryngium armatum Csató ex Simonk.
  • Eryngium brunardii Guétrot
  • Eryngium intermedium Weinm.
  • Eryngium planum Lindl.
  • Eryngium planum var. armatum Csató ex Simonk.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985.  599 с., іл. 10 000 экз.
  2. Синеголовник плоский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads