Сяргей Іосіфавіч Параджанаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сяргей Іосіфавіч Параджанаў (Саркіс Параджанян) (арм.: Սարգիս Հովսեփի Փարաջանյան; груз. სერგეი სერგო ფარაჯანოვი, 9 студзеня 1924, Тбілісі, Грузінская ССР, СССР — 21 ліпеня 1990, Ерэван, Армянская ССР, СССР) — армянскі кінарэжысёр, сцэнарыст. Народны артыст Украінскай ССР (1990), народны артыст Армянскай ССР (1990).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 9 студзеня 1924 года ў Тбілісі (Грузінская ССР).
Вучыўся на вакальным аддзяленні Тбіліскай кансерваторыі, у Тбіліскім інстытуце інжынераў транспарту. Скончыў рэжысёрскі факультэт Усесаюзнага інстытута кінематаграфіі (1952). У 1949 годзе пераехаў у Кіеў, дзе пачаў працаваць асістэнтам рэжысёра, потым рэжысёрам кінастудыі імя А. Даўжэнкі. У 1961 годзе зняў фільм «Украінская рапсодыя». Творы Параджанава вызначаюцца яркасцю і экспрэсіўнасцю рэжысёрскага бачання, багаццем выяўленчай фантазіі, метафарычнасцю, сімвалічнасцю, узвышанай паэтычнасцю, жывапіснасцю, свабодным выкарыстаннем розных нацыянальна-этнічных традыцый («Цені забытых продкаў», 1965; «Колер граната», 1969; «Легенда пра Сурамскую крэпасць», 1984; «Ашык-Керыб», 1988). Яго фільмы неаднаразова атрымлівалі ўзнагароды на прэстыжных міжнародных кінафестывалях. Творчасць Параджанава прызнана адной з вяршынь бессюжэтнага паэтычнага кінематографа, дзе акцёр (разам з касцюмам, дэкарацыямі і рэквізітам) з’яўляецца канструктыўным элементам складанага аўдыявізульнага калажа.
Памёр 21 ліпеня 1990 года ў Ерэване (Армянская ССР). Пасля смерці створаны Дом-музей Сяргея Параджанава.
Remove ads
Зноскі
- Sergey Yosifovich Paradzhanov // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Sergej Paradžanov // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- Deutsche Nationalbibliothek Record #119251302 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
- საქართველოს ბიოგრაფიული ლექსიკონი — 2001. Праверана 21 сакавіка 2018.
- Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 20 кастрычніка 2019.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads