Сцяпан Паўлавіч Мельнік
вучоны, дэндролаг, лесавод From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сцяпан Паўлавіч Ме́льнік[1] (руск.: Степан Павлович Мельник; 13 жніўня 1883 — 28 чэрвеня 1938) — вучоны, батанік і лесавод, доктар біялагічных навук (1935), член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1936), прафесар (1923).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сяле Засулле Лохвіцкага павета Палтаўскай губерні (сучасны Лохвыцкі раён Палтаўскай вобласці Украіны). У 1911 годзе скончыў Пецярбургскі лясны інстытут (сучасны Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны лесатэхнічны ўніверсітэт). З 1914 па 1919 год выкладаў у Харкаўскім інстытуце сельскай і лясной гаспадаркі. З 1923 года ў Горацкім сельскагаспадарчым інстытуце на пасадзе прафесара кафедры агульнага лесаводства. У 1926—1930 гадах займаў пасаду дырэктара Цэнтральнай лясной доследнай станцыі БССР. У 1933—1938 гадах — дырэктар Цэнтральнага батанічнага сада Акадэміі навук БССР[2].
28 лютага 1938 года быў арыштаваны органамі НКУС БССР і ў гэтым жа годзе расстраляны[3]. Рэабілітаваны ў 1957 годзе.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Аўтар навуковых прац па лесаводстве, дэндралогіі, феналогіі. Распрацаваў праграмы і інструкцыі па лесафеналагічных назіраннях, правёў тыпалагічнае вывучэнне лясоў БССР. Таксама займаўся даследаваннем паркаў і іншых дэндралагічных аб’ектаў.
Аўтар 70 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій[3]. Сярод іх:
- Таблицы для определения главнейших деревьев и кустарников. — Горы-Горки, 1925.,
- Лесофенологические наблюдения. — Горы-Горки, 1928.
Remove ads
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10.
- Цыганов, А. Р. Гордость и слава Белорусской государственной сельскохо-зяйственной академии. Профессора и выпускники — академики и члены-корреспонденты / А. Р. Цыганов, П. А. Саскевич, В. М. Лившиц. — Горки: БГСХА, 2017. — С. 24. — 163с. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads