Табарышкі

вёска ў Віленскім павеце Літвы From Wikipedia, the free encyclopedia

Табарышкіmap
Remove ads

Табарышкі, часам Та́барышкес[1] (літ.: Tabariškės) — вёска ў Салечніцкім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Тругельскай сянюніі. Размешчана на рацэ Мерачанцы, на паўночны ўсход ад Салечнікаў, каля беларуска-літоўскай граніцы.

Хуткія факты Табарышкі, Краіна ...
Remove ads

Назва

Тапонім Табарышкі, відаць, утварыўся ад прозвішча Табар (Войцех Табар быў віленскім біскупам у 1492—1507 гадах, нарадзіўся ў Табарышках).

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Табарышкі датуецца 1507 годам, калі яны ўваходзілі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства. Назва старабеларускай мовай: Таборишки, Таборышки[2]. На 1567 год цэнтр маёнтка, уладанне С. Гамшэя[2]. Пазней уладанне Скарбкаў-Важынскіх[3].

У 1770 годзе ў Табарышках быў пабудаваны касцёл, фундатарам быў пісар вялікі літоўскі Міхал Скарбек-Важынскі, каторы таксама збудаваў капліцу на могілках. Каля 1788 года ўласнасць шамбяляна Ігнацыя Скарбек-Важынскага і Барбары з Лапацінскіх[3].

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Табарышкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.

З 1830 года ўласнасць Марціна Скарбека-Важынскага, маршалка ашмянскага[3].

На 1859 год у Табарышках было 15 будынкаў.

З другой паловы XIX стагоддзя ўласнасць Караля Скарбека-Важынскага.

За часамі Першай сусветнай вайны з 1915 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі.

Найноўшы час

Thumb
Сядзіба ў Табарышках. Фота Яна Булгака, 1929 г.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[4]. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй[5]. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка занята польскімі войскамі.

У 1920 годзе Табарышкі апынуліся ў Сярэдняй Літве, з 1922 года ў складзе Польшчы. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомыя як Заходняя Беларусь.

У другой палове верасня 1939 года Табарышкі заняты Чырвонай Арміяй, 10 кастрычніка 1939 года паводле дагавора з СССР тэрыторыя Віленскай вобласці перададзена Літве. З 1940 года ў Літоўскай ССР.

У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1859 год — 166 чал.[6]
Больш інфармацыі 1885*, 1959пер. ...

Славутасці

Thumb
Капліца прыдарожная
  • Гаспадарчы двор Важынскіх
  • Капліца прыдарожная
  • Касцёл Святога Міхаіла Арханёла (1770), помнік традыцыйнага беларускага драўлянага дойлідства
  • Могілкі старыя каталіцкія, капліца

Страчаная спадчына

  • Сядзіба Важынскіх (XIX ст.)

Вядомыя асобы

  • Войцех Табар (~1453—1507) — рэлігійны і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, біскуп віленскі

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads