Таццяна Фёдараўна Косціч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Таццяна Фёдараўна Косціч (нар. 15 сакавіка 1952, г. Хабараўск, РСФСР) — беларускі архітэктар.

Хуткія факты Таццяна Фёдараўна Косціч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла ў 1975 годзе БПІ, у 1998 годзе Міжнародную летнюю школу Нясвіжскай Акадэміі.

У 19751990 гадах архітэктар, старэйшы архітэктар інстытута «Мінскпраект», у 19902001 гадах кіраўнік групы, начальнік аддзела Беларускага рэстаўрацыйна-праектнага інстытута, у 20012012 гадах начальнік аддзела у «Праектрэстаўрацыі», начальнік АГ і ЛП праектнага філіяла «Белрэстаўрацыя».

Творчасць

Асноўныя працы: рэканструкцыя Цэнтральнага дзіцячага парку імя М. Горкага ў Мінску (1998—1999, будаўніцтва 2002—2003; навуковы кіраўнік Т. Ф. Косціч, мастацтвазнавец В. Р. Кукуня, гісторык У. М. Дзянісаў, архітэктары Т. Ф. Косціч, Полех, Б. С. Косціч); праект рэстаўрацыі парку былой сядзібы М. Агінскага ў в. Залессе Смаргонскага раёна (1993; навуковы кіраўнік Л. Іванова, мастацтвазнавец В. Р. Кукуня, дэндролаг Л. А. Дайнэка); эскізны праект рэстаўрацыі парку ў г. Высокае Камянецкага раёна (1999; навуковы кіраўнік Т. Ф. Косціч, мастацтвазнавец В. Р. Кукуня, архітэктары Т. Ф. Косціч, Полех); эскізнае рашэнне добраўпарадкавання палацава-паркавага ансамбля ў г. Нароўля Гомельскай вобласці (2007; навуковы кіраўнік У. І. Мелех, гісторыкі С. Ф. Адамовіч, В. Р. Кукуня, архітэктары Косціч Т. Ф., Полех); праект рэгенерацыі тэрыторыі сядзібна-паркавага комплексу «Фальварак Багуслаўскі» ў г. Гомелі (2007; навуковы кіраўнік У. І. Мелех, мастацтвазнавец В. Р. Кукуня); рэканструкцыя і добраўпарадкаванне вул. К. Маркса ад вул. Я. Купалы да вул. Свярдлова; рэканструкцыя добраўпарадкавання перад Домам афіцэраў (2003—2008, будаўніцтва ў 2007—2009, мастацтвазнавец В. Р. Кукуня, архітэктары Косціч Т. Ф., Полех); рэканструкцыя парку палацава-паркавага комплексу ў в. Свяцк Гродзенскай вобласці (2011; навуковы кіраўнік Л. Іванова, мастацтвазнавец В. Р. Кукуня, архітэктары Т. Ф. Косціч, Полех).

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджана Ганаровай граматай інстытута «Мінскпраект» (1988), граматай Міністэрства культуры (2011).

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads