Таўрагіні
мястэчка ў Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Таўрагіні[1] або Таўрогыні[2], таксама Таўра́гней[3] (літ.: Tauragnai) — мястэчка ў Літве, на возеры Таўрагіні. Цэнтр староства Уцянскага раёна Уцянскага павета. Месціцца за 17 км на паўднёвы ўсход ад Уцяны.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўспамін пра Таўрагіні датуецца 1373 годам, калі тут існаваў драўляны замак. У 1387 годзе вялікі князь Ягайла перадаў іх Віленскаму біскупству, лацінскай мовай пісаўся як Turogno[4]. Сустракаюцца таксама назвы Таўрогіні, Таўрогы[5], Таўрыгіны[6], Таўрыгіні, Таўрагіны[7]. У 1433 годзе крыжакі спалілі замак. Пад 1498 годам упамінаецца першы касцёл.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Таўрагіні ўвайшлі ў склад Браслаўскага павета Віленскага ваяводства. На 1669 год тут было 40 двароў, на 1775 год — 28.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Таўрагіні апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губерні. На 1859 год у мястэчку было 25 будынкаў, дзейнічаў касцёл, працавалі вінакурня і бровар.
У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Таўрагіні занялі войскі Германскай імперыі.
Найноўшы час
Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польшчай і Літвой у 1919 годзе Таўрагіні апынуліся ў складзе Літвы. З 1940 года ў складзе Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка было пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
- XIX стагоддзе: 1859 год — 263 чал.[6]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 473 чал.
Славутасці

- Капліца могілкавая (XIX ст.)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads