Герань балотная
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Герань балотная[1] (Geránium palústre) — від двухдольных кветкавых раслін, які ўключаны ў род Герань (Geranium) сямейства Гераніевыя (Geraniaceae).
Remove ads
Назва
Герань балотная, воўчча ступа, грабількі, пяціперсціца[2][3], златчыск, трыперсціца[2][4][5], дзеравянка лясная[2], баршчоўнік, грыжная трава[2].
Батанічнае апісанне
Герань балотная — шматгадовая травяністая расліна з узыходзячым з-пад зямлі карэнішчам. Прыкаранёвае лісце 5-12 см шырынёй, нешматлікія, рана знікаючыя, валасістыя з абодвух паверхняў, на валасістых хвосціках да 20 см даўжынёй, падзеленыя на 7 долей. Сцябло да 30-70 см вышынёй, прамое або якое ўздымаецца, валасістае. Сцябловае лісце пяціраздзельнае, неглыбока зубчастае, верхняе — з трыма лопасцямі, амаль сядзячае. Прылісткі яйкападобна-ланцэтнай формы, цёмна-чырвона-бурыя.
Кветкі буйныя, да 3 см у дыяметры. Чашачка 5-7-паасобная, шчаціністая. Пялёсткі вяночка пурпурныя, зваротнаяйкападобнай формы, суцэльныя, з клінаватым аснаваннем, каля 1,5 см даўжынёй. Тычынкі роўныя па даўжыні чашалісцікам, пашыраюцца да аснавання.
Плод валасісты, кроплепадобнай формы. Насенне эліптычнае, пляскатае, з сеткаватай цёмна-карычневай паверхняй, 2,4—2,7×1,5—1,7 мм[6].
Лік храмасом 2n = 28.
Remove ads
Арэал
Герань балотная родам з Цэнтральнай, Паўднёвай і Усходняй Еўропы. Расце ў вільготных месцах на раўнінах і сярод пагоркаў, на балотах, у вербалозе[6].
Таксанамія
Від Герань балотная ўваходзіць у род Герань (Geranium) сямейства Гераніевыя (Geraniaceae) парадку Геранекветныя (Geraniales).
ещё 4 семейства (згодна з Сістэмай APG II) |
яшчэ больш 300 відаў | ||||||||||||
парадак Геранекветныя | род Герань | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, або Пакрытанасенныя | сямейства Гераніевыя | від Герань балотная | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (згодна з Сістэмай APG II) |
яшчэ 4 рода | ||||||||||||
Сінонімы
- Geranium duplicatum Kit., 1863
- Geranium furcatum Kit., 1863
- Geranium palustre (Lange) Panțu, 1931
- Geranium palustre Murr, 1923
- Geranium palustre Németh, 1933
- Geranium palustre Lange, 1887
- Geranium palustre Wacht. ex Murr, 1923
- Geranium palustre Murr, 1910
- Geranium palustre Besser, 1822
- Geranium palustre Brügger ex Syr. & Petunn., 1907
- Geranium palustre Rupr., 1869
- Geranium palustre Litv. ex Syr. & Petunn., 1907
- Geranium palustre Schur, 1866
- Geranium palustre Peterm., 1838
- Geranium pratense (Rupr.) Graebn., 1913
- Geranium purpureum Gilib., 1782, nom. illeg.
Remove ads
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 59. — 160 с. — 2 350 экз.
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- Bojňanský, V.; Fargašová, A. Atlas of Seeds and Fruits of Central and East-European Flora. — Springer, 2007. — P. 387. — 1046 p. — ISBN 1-4020-5361-4.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads