Тэнііды
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тэнііды[1] (Taeniidae) — сямейства стужачных чарвей. Самае вялікае сямейства з атраду цэпені (Cyclophyllidea)[2].
Сярод прадстаўнікоў сямейства мноства відаў медыцынскага і ветэрынарнага значэння, у тым ліку такія віды, як свіны цэпень (Taenia solium), бычыны цэпень (Taenia saginata) і Echinococcus granulosus. Тэнііды з’яўляюцца паразітамі млекакормячых і многія з іх заразныя для чалавека.
Remove ads
Апісанне
Цела даўжынёй да 20 метраў, стужкападобнае, членістае. На галоўцы размешчаны прысоскі, хабаток у большасці відаў з 2 радамі хіцінавых кручкоў[1]. Гермафрадыты. Матка прадаўгаватая, галінастая, зрэдку шара- або мехападобная з бакавымі выпучваннямі. Семяннікі шматлікія. Яечнік (лопасцевы або ныркападобны) и жаўточнік размешчаны ў задняй частцы членіка. Аплодненае яйцо развіваецца ў матцы і мае зародак, які ў целе прамежкавага гаспадара пераўтвараецца ў лічынку, своеасаблівую для кожнага роду[1].
Дарослыя тэнііды паразітуюць у кішэчніку драпежных млекакормячых, драпежных птушак, чалавека (канчатковыя гаспадары), лічынкі — у розных органах і тканках капытных, грызуноў і чалавека (прамежкавыя гаспадары), выклікаюць тэніідозы[1] і фінозы.
Remove ads
Сістэматыка
Сямейства ўключае чатыры роды:
- Echinococcus Rudolphi, 1801
- Hydatigera Lamarck, 1816
- Taenia Linnaeus, 1758
- Versteria Nakao, Lavikainen, Iwaki, Haukisalmi, Konyaev, Oku, Okamoto & Ito, 2013 [3]
Жыццёвы цыкл
Прадстаўнікі сямейства адрозніваюцца сваім наземным жыццёвым цыклам, які ўключае стадыю спакою, званую метацэстодай. Яны развіваюцца ў тканках прамежкавага гаспадара, калі яйцы спажываюцца. Яйцы вылупляюцца ў анкасферу, якая праходзіць праз сценку кішэчніка і ўтварае метацэстоду. Прыкладам можа служыць цыстыцэркоід, цыстыцэрк, альбо гідатыдная кіста. Канчатковы гаспадар заражаецца пры ўжыванні метацэстоды.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads