Уладзіслаў Грыневіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзіслаў Адамавіч Грыневіч (1897—1978) — заходнебеларускі пісьменнік, фатограф.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1897 годзе на хутары Юльянова Параф’янаўскай воласці Віленскага павета Віленскай губерніі (цяпер — вёска Струкі Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці). Перад вайной вучыўся ў Віленскім хіміка-тэхналагічным вучылішчы. З 1915—1918 гг. эвакуіраваны ў Расію, быў актывістам беларускіх арганізацый Казані: уваходзіў у беларускі гурток «Пралеска», Усебеларускі сход Казані, сход Беларускай Казанскай рады. У 1921 г. вярнуўся на Бацькаўшчыну, дзе працаваў рэдактарам газеты «Крыніца». У пачатку 1922 г. выехаў у Чэхаславакію, вучыўся ў Вышэйшым тэхнічным універсітэце ў Празе (СVUT). Прымаў удзел у працы беларускіх арганізацый. Вучобу, відаць, не закончыў і ў 1925—1926 гг. (?)[калі?] вярнуўся ў Вільню. У 1925 г. пераехаў у БССР. 29 кастрычніка 1925 г. згадваўся ў сакрэтным дакладзе ДПУ БССР у ЦК КП(б)Б «Аб беларуска-эсэраўскім шавіністычным руху», дзе названы «несумненным польскім шпіёнам».
Быў рэпрэсаваны. Звестак аб яго жыцці з 1930 да 1955 г. няма. Прыкладна з 1955 г. жыў у Бярозе.
Дэбютаваў у 1918 г. Друкаваўся на старонках «Беларускага шляху», «Студэнцкай думкі», «Родных гоняў» і інш. Быў адзіным у тагачасным заходнебеларускім руху празаікам, хто засцерагаў сваё аўтарскае права.
Захапляўся фатаграфіяй. У 1930 г. Беларускае культурнае таварыства ў Вільні арганізавала мастацка-этнаграфічную выстаўку, на якой экспанаваліся малюнкі Язэпа Драздовіча, абразы і малюнкі Пятра Сергіевіча і этнаграфічныя фотаздамкі Грыневіча. У старасці працаваў у Бярозаўскай школе № 1 кіраўніком фатаграфічнага гуртка.
Сям’я
Жонка — Ганна Уладзіміраўна, у дзявоцтве Багдановіч, — паходзіла з вёскі Лазова, сваякі выехалі ў Польшчу. Дачка — Галіна Уладзіславаўна — выкладчыца ў Брэсцкім дзяржаўным тэхнічным універсітэце, памерла ў 2006 г. Унук жыў у Расіі.
Пахаваны на старых могілках у Бярозе.
Remove ads
Працы
- На рэках Бабілёну / В. Грыневіч // Беларускі шлях. — 1918. — № 73. — С.; № 75. — С.; № 78. — С.; № 84 — 86. — С. (Перадрук: ARCHE. — 2009. — № 3(78). — Сакавік. — С. 613—621.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads