Уладзіслаў Уладзіміравіч Марозаў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзіслаў Уладзіміравіч Марозаў
Remove ads

Уладзіслаў Марозаў (нар. 12 кастрычніка 2000, Брэст) — беларускі футбаліст, нападнік партугальскага клуба «Арока» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Хуткія факты Уладзіслаў Марозаў, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец брэсцкага «Дынама», з 2017 года пачаў выступаць за дубль клуба. У ліпені 2018 года перайшоў у брэсцкі «Рух», дзе стаў гуляць у аснове, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. Дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу, адзначыўшыся ў стыкавых матчах з магілёўскім «Дняпром» трыма галамі. У 2020 годзе стаў гуляць пераважна за дубль «Руха». 18 красавіка 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Мінска» (1:0), выйшаўны на замену ў канцы сустрэчы.

У пачатку 2021 года стаў трэніравацца з «Іслаччу», якая ў лютым аформіла пераход нападніка[3]. Стаў іграком асновы, у сезоне 2021 часцей выхадзіў на замену. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з клубам да лютага 2024 года[4]. У сезоне 2022 спачатку выхадзіў на замену, з мая замацаваўся ў стартавым складзе.

У студзені 2023 года перайшоў у мінскае «Дынама»[5]. У якасці асноўнага нападніка дапамог камандзе заваяваць чэмпіёнства, а сам з 16 галамі стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі. Па выніках сезона 2023 быў прызнаны найлепшым нападнікам і найлепшым футбалістам чэмпіянату Беларусі[6][7].

У студзені 2024 года перайшоў у партугальскі клуб «Арока»[8].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

26 сакавіка 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм таварыскага матча супраць Літвы (1:0).

25 сакавіка 2023 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2024 супраць Швейцарыі (0:5).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads