Устыляга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Устыля́га (Ustilago) — род галаўнёвых грыбоў сямейства устылягавых.
Remove ads
Апісанне
Міцэлій шматклетачны з гаўсторыямі, паразітуе ўнутры расліны-гаспадара, у канцы лета распадаецца на асобныя клеткі, з якіх развіваюцца споры. Хламідаспоры адзіночныя, шарападобныя, авальныя, эліпсоідныя ці прадаўгаватыя, абалонка іх бародаўчатая, шыпаватая, шчаціністая або гладкая, радзей сеткавая, жоўтая, карычневая, аліўкавая ці фіялетавая. У масе споры ўтвараюць парашок, які паступова цямнее і робіцца аліўкавым, карычневым, фіялетавым або чорным. Прарастае хламідаспора 3—4 (5)-клетачнай базідыяй, на верхавінцы ці па баках якой звычайна ўтвараюцца базідыяспоры.
Remove ads
Пашырэнне
Вядома больш за 350 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. Паразіты, пашкоджваюць завязь, суквецце, радзей лісце і сцяблы раслін сямейства злакаў, лілейных, драсёнавых, гваздзіковых, складанакветных. На Беларусі найбольш вядомыя устыляга пшанічны (Ustilago tritici), устыляга аўсовы (Ustilago avenae), устыляга ячменны (Ustilago hordei), устыляга непакрыты (Ustilago nuda), Ustilago maydis (устыляга кукурузны); узбуджальнікі галаўні аўса, ячменю, пшаніцы, кукурузы, манніку, мятліцы, пырніку, метлюжку і іншых злакаў.
Remove ads
Літаратура
- Сцефановіч А. І. Устыляга // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads