Уладзімір Іванавіч Пічэта

гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімір Іванавіч Пічэта
Remove ads

Уладзімір Іванавіч Пічэ́та[3] (9 (21) кастрычніка 1878, Палтава, Украіна — 23 чэрвеня 1947, Масква) — беларускі савецкі гісторык, археолаг, педагог. Заслужаны прафесар БССР (1926), акадэмік Акадэміі навук БССР (1929). Заслужаны дзеяч навукі Узбекскай ССР (1949)[3].

Хуткія факты Уладзімір Іванавіч Пічэта, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Уладзімір Іванавіч Пічэта нарадзіўся 9 (21) кастрычніка 1878 года ў Палтаве. Яго бацька, Іван (Ёван) Хрыстафоравіч (18441920), серб па нацыянальнасці, ураджэнец горада Мостар, быў рэктарам Віцебскай, а затым Палтаўскай духоўнай семінарыі. Маці навукоўца, Марыя Рыгораўна Грыгарэнка (1846—1911), украінка паводле паходжання, была дачкой кіеўскага чыноўніка Казённай палаты[4].

Уладзімір Іванавіч Пічэта скончыў у 1897 годзе Палтаўскую гімназію, а ў 1901 годзе — гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта (вучань М. К. Любаўскага). Навуковым кіраўніком яго дыпломнай (тады якая звалася кандыдацкай) працы «Юрый Крыжаніч пра Маскоўскую дзяржаву» быў В. В. Ключэўскі.

У 1910—1911 гадах прыват-дацэнт. Абараніў доктарскую дысертацыю «Аграрная рэформа Сігізмунда-Аўгуста ў Літоўска-Рускай дзяржаве» (1918). У 1918—1922 гадах прафесар Маскоўскага ўніверсітэта. Узначальваў Беларускае навукова-культурнае таварыства ў Маскве, чытаў курс лекцыяў «Гісторыя беларускага народа» у Беларускім народным універсітэце (Масква). Па прапанове ўрада БССР узначаліў маскоўскую камісію па арганізацыі БДУ, з ліпеня 1921 года і да 1930 г. рэктар БДУ. Адзін з арганізатараў Інбелкульта (аўтар яго статута) і БелАН. Акадэмік БелАН (1928).

Thumb
Першыя прафесары БДУ, 1922 год (злева направа):
Ніжні рад: С. З. Кацэнбоген, А. М. Вазнясенскі, М. М. Нікольскі, У. І. Пічэта, У. М. Ігнатоўскі, Я. Ю. Лёсік, А. А. Міхайлоўскі;
Сярэдні рад: І. М. Салаўёў, С. Я. Вальфсон, Я. І. Барычэўскі, А. А. Савіч, Д. А. Жарынаў, Я. К. Успенскі, І. Я. Герцык;
Верхні рад: У. М. Перцаў, М. М. Шчакаціхін, В. В. Якунін, М. М. Піятуховіч.

Вывучаў гісторыю ВКЛ, Польшчы, Чэхіі, Сербіі, Балгарыі, Расіі 16—20 ст. Апублікаваў каля 150 прац па гісторыі, гістарыяграфіі, археалогіі, архівазнаўстве, краязнаўстве, гісторыі права Беларусі.

У 1929 годзе ў СССР была сфабрыкавана т. зв. «акадэмічная справа» супраць акадэміка С. Ф. Платонава і іншых гісторыкаў (Гл. таксама: рэпрэсіі ў БССР), 13.9.1930 г. У. Пічэта арыштаваны АДПУ СССР у Ленінградзе. Пастановай СНК БССР ад 6 снежня 1930 года пазбаўлены звання акадэміка. Пастановай Калегіі АДПУ ад 8 жніўня 1931 года сасланы на 5 гадоў у Вятку. У чэрвені 1934 года месца ссылкі заменена на Варонеж, дзе У. Пічэта працаваў прафесарам у педагагічным інстытуце. У 1935 годзе справа У. Пічэты перагледжана, яму дазволілі жыць у Маскве. Паводле адной з версій вызваленне было звязана з прыездам у Маскву былога аднакурсніка У. Пічэты прэм’ер-міністра Чэхаславакіі Э. Бенеша.

З 1937 года працаваў у Інстытуце гісторыі АН СССР, дзе з 1939 года ўзначаліў сектар славяназнаўства; адначасова быў загадчыкам кафедры заходніх і паўднёвых славян Маскоўскага ўніверсітэта. З 1941 года разам з інстытутам у эвакуацыі ў Ташкенце. У 1946 годзе з акадэмікам Б. Дз. Грэкавым заснаваў і стаў дырэктарам Інстытута славяназнаўства АН СССР. Акадэмік АН СССР.

Remove ads

Памяць

У 1990-х гадах вялася размова аб тым, каб назваць у Мінску яго імем вуліцу Ленінградскую, на якой стаяць некалькі карпусоў БДУ. 26 кастрычніка 2011 года на доме № 1 БДУ (цяпер будынак гістарычнага факультэта БДУ), дзе 19241929 гадах працаваў Уладзімір Пічэта, была ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў яго гонар. Адна з аўдыторый гістарычнага факультэта таксама носіць імя Пічэты[5][6].

Бібліяграфія

  • Гісторыя Беларусі. Ч. 1. — М.; Л., 1924;
  • Аграрная реформа Сигизмунда-Августа в Литовско-Русском государстве. 2 изд. — М., 1958;
  • Белоруссия и Литва, XV—XVI вв. — М., 1961;
  • Пытанне аб вышэйшай школе на Беларусі ў мінулым. -Мн., 1991.

Зноскі

  1. Пичета Владимир Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
  2. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  3. Немногие знают, что у первого руководителя БГУ Пичеты сербские корни(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2018. Праверана 6 студзеня 2019.
  4. Уладзімір Пічэта. Першы рэктар(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 верасня 2019. Праверана 7 верасня 2019.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads