Фаралонавы астравы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фаралонавы астравыmap
Remove ads

Фарало́навы астравы (англ.: Farallon Islands, ад ісп.: farallón «высокая скала») — архіпелаг каля ўзбярэжжа Каліфорніі (ЗША). У нашы дні з'яўляецца запаведнікам. Плошча сушы — 0,41932 км².

Хуткія факты Фаралонавы астравы, Характарыстыкі ...
Remove ads

Геаграфія

Фаралонавы астравы месцяцца ў 41,7 км на захад ад Сан-Францыска. Складаюцца з 3 груп: Паўночнай, Паўднёва-Усходняй і Сярэдняй. Часам у склад архіпелага ўключаюць прыбярэжную водмель Фані-Шоп. Найбольшую плошчу мае Паўднёва-усходняя група (387 688 м²). Плошча Паўночнай групы — усяго 28 270 м², Сярэдняй — 3 362 м². Усе астравы ўяўляюць сабою гранітныя скальныя фармацыі кантынентальнага паходжання, рэшткі старажытнага горнага ланцуга, адгалінавання Сьера-Невада. Найвышэйшы пункт знаходзіцца ў Паўднёва-усходняй групе і дасягае 109 м над узроўнем акіяна.

Remove ads

Прырода

Флора Фаралонавых астравоў абмежавана купкамі травяністай расліннасці, мохамі і лішайнікамі. Архіпелаг з'яўляецца натуральным прыбежышчам марскіх птушакгарбатак, буравеснікаў, сеўцападобных, бакланаў і інш. На скалах існуюць лежбішчы ластаногіх. Прыбярэжныя воды насяляюць васьміногі, кіты і акулы.

Ахова

У 1909 г. Тэадор Рузвельт падпісаў указ аб стварэнні запаведніка Фаралонавы астравы, аднак у яго склад увайшла толькі Паўночная група. У 1969 г. ён быў пашыраны на ўсе групы астравоў. У 1981 г. Кангрэс ЗША зацвердзіў закон аб уключэнні ў склад запаведніка навакольных водных прастораў. Апошні раз тэрыторыя запаведніка пашыралась у 2015 г. і дасягнула агульнай плошчы 8 534 км². Фаралонавы астравы з'яўляюцца важным месцам навуковых даследаванняў.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads