Фармамід
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фармамі́д, метанамід — амід мурашынай кіслаты HCONH2.
Бясколерная гіграскапічная вадкасць. Малекулярная маса 45,04 а. а. м. Тэмпература плаўлення 2,55 °С. Тэмпература кіпення 210,7 °С. Шчыльнасць 1133,4 кг/м³ пры тэмпературы 20 °С. Добра раствараецца ў вадзе, ніжэйшых спіртах, эфірах, ацэтоне, феноле, хлараформе. Не раствараецца ў вуглевадародах, нітрабензоле, некаторых хлорвуглевадародах. Добра растварае жэлацін, казеін, жывёльны клей. Не растварае вуглевадароды, тлушчы і алеі.
Remove ads
Атрыманне
Фармамід у прамысловасці атрымліваюць сінтэзам з аміяку і аксіду вугляроду ў метанольным растворы метылату натрыю пры тэмпературы 80—100 °С і ціску 10—30 МПа. Таксама выкарыстоўваецца двухстадыйны цыкл, у выніку якога атрымліваюць больш чысты фармамід.
Выкарыстанне
Фармаміды выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны ў вытворчасці мурашынай кіслаты, змягчальніка паперы, растваральніка, у складзе бальзаміруючых мазей. Таксама з'яўляецца сыравінай у вытворчасці гетэрацыклічных злучэнняў (амідазолу, пірымідзіну, трыазіну і інш.) і алкалоідаў.
Шкоднае ўздзеянне
Тасічнае рэчыва. Здольны ўсмоктвацца праз непашкоджаную скуру. Здольны назапашвацца ў арганізме. Пашкоджвае нервовую і сасудзістую сістэмы, печань.
У выніку дэгідратацыі фосфарным ангідрыдам утвараецца сінільная кіслата[1].
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads