Фрыда (карная аперацыя)

Карная аперацыя нямецкіх акупантаў у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аперацыя «Фрыда» (ням.: Frida) — кодавая назва карнай аперацыі нямецкіх войск супраць партызанскай брыгады «Разгром», партызанскай брыгады «За Савецкую Беларусь», партызанская брыгада імя Шчорса і мясцовага насельніцтва ў Барысаўскім, Бярэзінскім, Смалявіцкім і Чэрвеньскім раёнах у лістападзе 1942 года, састаўная частка агульнага плана нямецкага камандавання па ліквідацыі партызанскага руху на тэрыторыі генеральнай акругі «Беларусь» улетку і ўвосень 1942 года.

Хуткія факты Аперацыя «Фрыда», Дата ...
Remove ads

Ход аперацыі

Аперацыя праводзілася сіламі 8-га і 10-га палкоў 1-й матарызаванай брыгады СС, асобага батальёна СС Дырлевангера, спецыяльных каманд паліцыі бяспекі і СД, жандармерыі пры падтрымцы танкаў і артылерыі. Карнікі, што наступалі з Барысава, Смалявіч, Чэрвеня і Беразіно, імкнуліся акружыць партызан у раёне азёр Чырвонае, Рыбачнае, Пясочнае і знішчыць іх. Пасля бою каля вёскі Слабада партызанскія брыгады пад кіраўнцтвам Мінскага падпольнага міжрайкама КП(б)Б зрабілі баявы манеўр і выйшлі з акружэння.

У час карнай аперацыі карнікі загубілі 136 мясцовых жыхароў, захапілі 1280 т збожжа, 630 галоў жывёлы, разрабавалі вёскі Бортнікі, Забалоцце, Замосце, Кляннік, Старынка, Стрыева, Туры (Смалявіцкі раён), Дубнікі (Чэрвеньскі раён), Пасека (Барысаўскі раён) і іншыя, 1600 жыхароў гэтых вёсак адправілі на прымусовыя работы ў спецыяльны лагер у Смалявічах.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads