Фрыдрых Гельбке

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Фрыдрых Фердынандавіч Ге́льбке (руск.: Фридрих Фердинандович Гельбке, ням.: Carl Friedrich Gelbcke; 18421922) — расійскі філолаг, педагог і перакладчык. Брат Васіля Фердынандавіча Гельбке.

Хуткія факты Фрыдрых Гельбке, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Карл Фрыдрых Гельбке нарадзіўся 1 (13) сакавіка 1842 года ў Санкт-Пецярбургу ў сям’і пісьменніка, кампазітара і педагога Фердынанда Адольфа Гельбке[de] (1812—1892).

Вучыўся спачатку ў вучылішчы Святой Ганны, якое спецыяльна было створана ў сталіцы Расійскай імперыі для навучання дзяцей нямецкіх пасяленцаў. Пасля заканчэння поўнага гімназічнага курсу вучылішча не мог праз свой узрост паступіць ва ўніверсітэт і працягнуў адукацыю ў гімназіі Вітэнберга, паступіўшы на малодшае аддзяленне яе старшага класа. У 1860 годзе паступіў на філасофскі факультэт Гётынгенскага ўніверсітэта, дзе быў прыняты ў студэнцкае брацтва пад назвай «Корпус Гановера»[de]. Пасля трох семестраў працягнуў заняткі ў Берлінскім універсітэце, дзе ў 1865 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі, абараніўшы дысертацыю пра Валерыю Максімілу. На працягу амаль двух гадоў, з восені 1865 года, ён выкладаў у прыватнай навучальнай установе Гофвіль, каля Берна.

Улетку 1867 года вярнуўся ў Расію і пачаў выкладаць старажытныя мовы ў вучылішчы Святой Ганны і грэчаскую мову ў 3-й Санкт-Пецярбургскай гімназіі — спачатку па найме, а затым (пасля здачы экзамена на права выкладання ў Расіі), 11 мая 1871 года, быў залічаны на службу[3]. У 1874 годзе быў прызначаны інспектарам 2-й Санкт-Пецярбургскай гімназіі, у 1879 годзе (да 1887) — акруговым інспектарам Санкт-Пецярбургскай навучальнай акругі; з 10 мая 1884 года быў таксама членам Навуковага камітэта Міністэрства народнай асветы[4].

З 1 студзеня 1888 года ў чыне сапраўднага стацкага саветніка[3]. З 21 ліпеня 1893 года — дырэктар Нежынскага гісторыка-філалагічнага інстытута князя Безбародкі[5] (да 1907 года[6]).

Thumb
«Рэальны слоўнік класічных старажытнасцей для гімназій»

Навуковых прац не выдаваў. Самым вядомым унёскам у навуку, зробленым Гельбке, з’яўляецца ўдзел у перакладзе на рускую мову кнігі нямецкага класічнага філолага Фрыдрыха Любкера «Рэальны слоўнік класічных старажытнасцей для гімназій» (ням.: «Reallexikon des klassischen Altertums für Gymnasien»). Нароўні з Гельбке пераклад ажыццяўлялі таксама : А. Д. Вейсман, Э. А. Верт, Л. А. Георгіеўскі, А. І. Давідзенкаў, В. А. Канскі, Кліменчыч, І. В. Ліванаў, Рубінскі, Смірноў, П. В. Нікіцін; усе яны, як і сам Гельбке, былі членамі «Таварыства класічнай філалогіі і педагогікі».

Памёр 2 красавіка 1922 года ў горадзе Ліпштат у Германіі.

Remove ads

Сям’я

Фрыдрых Гельбке быў у шлюбе з ураджэнкай Шэрнберга Хільдай Брэмэ (ням.: Hilda Brehme), але дзяцей не меў.

Узнагароды

Зноскі

  1. Friedrich Karl / Fed. Gelbcke II. // (unspecified title) Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Kösener Corpslisten (1910 edition)
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q15283466'></a>
  3. Гельбке Фридрих Фердинанович Архівавана 21 лістапада 2021. // Список гражданским чинам IV класса: Испр. по 1-е июня 1900 г. — С. 397.
  4. З 2 верасня 1907 года дырэктарам інстытута быў прызначаны стацкі саветнік Іван Іванавіч Іваноў.
  5. Гельбке Фридрих Фердинанович Архівавана 22 лістапада 2021. // Список гражданским чинам IV класса: Испр. по 1-е марта 1906 г. — С. 118.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads