Фёдар Іванавіч Ясноўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Фёдар Іванавіч Ясноўскі (1833, Ігумен — 1902, Масква) — рускі мастак-пейзажыст, майстар акварэлі[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Ігумене. Вучыўся ў школе Строганава, якая пазней была ператворана ў Другую школу тэхнічнага малявання (2-ю Маскоўскую малявальную школу — будучую «Строганаўку»). У пазнейшыя гады жыцця выкладаў у Строганаўскім вучылішчы.
У 1854 годзе быў прадстаўлены да звання някласнага мастака пейзажнага жывапісу[2]. Наступная плённая праца прынесла мастаку вядомасць. Ён актыўна займаўся акварэллю, дамагаючыся ў ёй уражлівых вынікаў[2]. У 1858 годзе Ф. І. Ясноўскі атрымаў ад Акадэміі мастацтваў званне «прызначанага» у акадэмікі. У 1860 годзе яму было прысуджана званне акадэміка акварэльнага арнаментальнага жывапісу[2].
Выстаўляўся на першай выстаўцы Таварыства перасоўных выставак.
Remove ads
Творчасць
Карціны Ясноўскага захоўваюцца ў Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі («Могілкі ў Мазілаве пад Масквой»)[3], Дзяржаўным Рускім музеі, музеях Стаўрапаля, Мінска і іншых гарадоў.
Некалькі твораў мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь: «Камяні», «Летні пейзаж».
Галерэя
- Страсны манастыр
- Выгляд на Новадзявочы манастыр
- Летні пейзаж
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
