Філіпаў (Падляскае ваяводства)

вёска ў Польшчы, удваходзіць у склад Сувальскага павета Падляскага ваяводства From Wikipedia, the free encyclopedia

Філіпаў (Падляскае ваяводства)map
Remove ads

Філіпаў[1] (польск.: Filipów) — вёска ў Польшчы, за 24 км на паўночны захад ад Сувалкаў і за 124 км на поўнач ад Беластока, на рацэ Распудзе. Уваходзіць у склад Сувальскага павета Падляскага ваяводства, сядзіба вясковай гміны Філіпаў. Насельніцтва 2113 чалавек (2013).

Хуткія факты Філіпаў, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Thumb
Філіпаў на карце 1655 года

Філіпаў утварыўся паміж 1562 і 1568[2] гадамі ў выніку злучэння вёсак Шэмбелева і Даўспуды[2]. Гэтыя вёскі былі заснаваны ў пачатку XVI стагоддзя літоўскімі баярамі братамі Шэмбелямі, якія атрымалі гэтыя землі ад вялікага князя Жыгімонта Старога ў 1513 годзе[3]. У гэты час мясцовасць уваходзіла ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства.

8 верасня 1570 года кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Філіпаву магдэбургскае права і герб: у срэбным полі чорны рак[4]. Адначасова з гербам мяшчане атрымалі дазвол на штотыднёвы торг і 3 кірмашы штогод. Апроч таго, тут быў заснаваны парафіяльны касцёл. У 1574 годзе Філіпаўскае староства было перададзена ў пажыццёвае валоданне Аляксандру Гваньіні, аўтару Хронікі Еўрапейскай Сарматыі. Каля 1585 года ў Філіпаве пачаў дзейнічаць пратэстанцкі збор. У 1608 годзе ў горадзе нарадзіўся арыянскі тэолаг Андрэй Віславаты.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Філіпаў апынуўся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губерні. На 1827 год у горадзе было 323 будынкі, на 1861 год — 291.

У 1870 годзе Філіпаў быў пазбаўлены статуса горада.

Найноўшы час

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Філіпаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

У часы Другой сусветнай вайны з верасня 1939 да 1945 года Філіпаў знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Рэйха. У 1975—1998 гадах вёска ўваходзіла ў склад Сувальскага ваяводства.

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1827 год — 2326 чал.; 1861 год — 2551 чал.[5]
  • XXI стагоддзе: 2013 год — 2113 чал.

Славутасці

Thumb
Касцёл
  • Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (XVI—XIX стагоддзі)
  • Могілкі: каталіцкія, пратэстанцкія, іўдзейскія

Страчаная спадчына

  • Збор евангелісцкі

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads