Цімафей Якаўлевіч Гарноў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цімафей Якаўлевіч Гарноў (1916, в. Асіпова, Расійская імперыя (цяпер Лёзненскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь — 23 кастрычніка 1944, ля паселішча Грос Дэгезен , ва Усходняй Прусіі, Трэці рэйх; цяпер Калінінградская вобласць) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, старшы сяржант, камандзір гарматы 2-га дывізіёна 597-а артылерыйскага палка (159-я стралковая Віцебская Чырванасцяжная ордэна Суворава дывізія, 5-я армія, 3-і Беларускі фронт). Герой Савецкага Саюза (1945)[1].
Remove ads
Біяграфія
Ц. Я. Гарноў нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1937—1939 гадах праходзіў службу ў Чырвонай Арміі, потым жыў і працаваў у горадзе Свабодны Амурскай вобласці.
У Чырвоную Армію быў прызваны Свабодненскім РВК у 1941 годзе. У час Вялікай Айчыннай вайны з сакавіка 1942 года на Паўночна-Заходнім, Заходнім, Калінінскім, 3-м Беларускім франтах[1].
Камандзір гарматы старшы сяржант Ц. Гарноў вызначыўся ў час Каўнаскай наступальнай аперацыі . У час прарыву абароны праціўніка на левым беразе ракі Нёман 29 чэрвеня 1944 года яго гарматай былі знішчаны назіральны пункт і 5 кулямётаў праціўніка[1]. У час баёў 3—17 жніўня 1944 года разлік Ц. Я. Гарнова знішчыў 4 танкі, штурмавую гармату і вялікую колькасць жывой сілы праціўніка і 17 жніўня ў ліку першых выйшаў на Дзяржаўную мяжу СССР на рацэ Шашупэ.
Загінуў Ц. Я. Гарноў у баі[1] на тэрыторыі Усходняй Прусіі. Пахаваны ў брацкай магіле ў сяле Грос Дэгезен (у цэнтры сучаснага пасёлка Бабушкіна Несцераўскага раёна Калінінградскай вобласці Расіі)[1].
Remove ads
Узнагароды
Памяць
- Імя Ц. Я. Гарнова прысвоена васьмігадовай школе ў вёсцы Асіпова, у якой ён вучыўся; на будынку школы ўстаноўлена мемарыяльная дошка[2].
- Імя Героя носіць рыбалоўны траўлер на Балтыцы[1].
- Пастановай Урада Калінінградскай вобласці ад 23 сакавіка 2007 года № 132 мемарыяльны комплекс на брацкай магіле савецкіх воінаў атрымаў статус аб’екта культурнай спадчыны мясцовага (муніцыпальнага) значэння[3].
Зноскі
- Горнов Тимофей Яковлевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 164-165. — 737 с.
- Горнов Тимофей Яковлевич Архівавана 4 лютага 2019..
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads