Ціхан Мікалаевіч Годнеў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ціхан Мікалаевіч Го́днеў (5 красавіка 1893, Задонск, Ліпецкай вобласці, Расія — 29 кастрычніка 1982) — беларускі фізіёлаг раслін, заснавальнік навуковай школы па біясінтэзе хларафілу. Акадэмік АН Беларусі (1940; член-карэспандэнт, 1936), доктар біялагічных навук (1935), прафесар (1926). Заслужаны дзеяч навукі (1944). Прэмія імя Ціміразева АН СССР (1967)[4].
Remove ads
Біяграфія
Ціхан Годнеў нарадзіўся 6 красавіка 1893 г. у горадзе Задонску (Расія) ў сям’і настаўнікаў гімназіі. У 1903—1911 гг. вучыўся ў Яраслаўскай гімназіі разам з Максімам Багдановічам і Уладзімірам Аляксандравічам Энгельгардам, з якімі і пазней захоўваў цёплыя і сяброўскія адносіны. Пасля заканчэння гімназіі паступіў у Маскоўскі ўніверсітэт на натуральнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта, які з адзнакай скончыў у 1916 годзе. Працаваў у ім на кафедры фізіялогіі раслін[5].
У 1919 годзе пераходзіць на працу выкладчыкам анатоміі і фізіялогіі, а затым загадчыкам кафедрай Астраханскага ўніверсітэта. У 1923—1927 гадах — дацэнт, з 1926 года прафесар у Іванава-Вазнясенскім політэхнічным інстытуце[5].
У 1928 годзе пераехаў у Беларусь, дзе ў 1928—1941 гг. працаваў загадчыкам кафедры фізіялогіі раслін у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі у г. Горкі і Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1935 г. Ціхану Годневу была прысуджана навуковая ступень доктара біялагічных навук. У 1935—1941 гг. узначальваў кафедру фізіялогіі раслін біялагічнага факультэта БДУ, кіраваў працай па фотасінтэзе і біясінтэзе пігментаў у лабараторыі фізіялогіі раслін Інстытута біялогіі АН БССР. У 1936 годзе выбраны член-карэспандэнтам, а ў 1940 г. — акадэмікам АН БССР[5].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны, у 1941—1943 гг. працаваў прафесарам Свярдлоўскага сельскагаспадарчага інстытута. У 1945—1969 гг зноў узначальваў кафедру фізіялогіі раслін біялагічнага факультэта БДУ, у 1945—1966 гг. таксама з’яўляўся загадчыкам лабараторыяй хларафіла ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі АН БССР. У 1967—1969 гг. узначальваў аддзел хларафіла Лабараторыі біяфізікі і ізатопаў АН БССР[5].
У 1956 годзе старшыня Беларускага рэспубліканскага батанічнага таварыства[6].
Памёр 29 кастрычніка 1982 года[5].
Remove ads
Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац па біяхіміі раслінных пігментаў. Выдвінуў ідэі аб фарміраванні хларафілу праз манапірол і лейказлучэнні парфірынаў , аб адзіным працэсе сінтэзу хларафілу і гему з вугляводаў, аб адносна сталай колькасці хларафілу ў адзінцы аб’ёму хларапластаў[4].
Даказаў адзінства протахларафілу ў раслінным свеце, ператварыў протахларафілід у цемнаце ў хларафіл. Даследаваў стан фотасінтэтычных пігментаў у антагенезе ў залежнасці ад светлавых і тэмпературных умоў, механізм утварэння парфірынаў, а таксама змяненні хларапластаў у антагенезе[4].
Бібліяграфія
- Строение хлорофилла и методы его количественного определения. — Мн., 1952
- Хлорофилл. Его строение и образование в растении. — Мн., 1963
- Вопросы биосинтеза хлорофилла и каротиноидов (в соавт.) — В кн.: Биохимия и биофизика фотосинтеза. М., 1965
Remove ads
Ушанаванне памяці
- На будынку Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі (вул. Акадэмічная, 27) у 1984 г. ўстаноўлена мемарыяльная дошка (скульпт. А. Шатэрнік)[7].
Сям’я
- дачка Марыя Ціханаўна Чайка (1929—1997), доктар біялагічных навук, член-карэспандэнт НАН Беларусі.
Зноскі
- Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 29 ліпеня 2025.
- Годнев Тихон Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- Макаревич Т. А., Жукова Т. В., Ковалевская Р. З. и др. Нарочанская биологическая станция в истории гидробиологии и судьбах гидробиологов, Naroch biological Station in the History of Hydrobiology and in the fates of Hydrobiologists // Историко-биологические исследования — 2022. — Т. 14, вып. 1. — С. 87–109. — ISSN 2076-8176; 2500-1221 — doi:10.24412/2076-8176-2022-1-87-109
- Годнев Тихон Николаевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 153. — 737 с.
- Тихон Николаевич Годнев Архівавана 26 верасня 2020.
- Батанічнае таварыства // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads