Чарнабаіўка (Білазэрскі раён)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чарнабаіўка (Білазэрскі раён)map
Remove ads

Чарнаба́іўка (укр.: Чорнобаївка) — вёска ў Білазэрскім раёне Херсонскай вобласці Украіны. На ўскраіне знаходзіцца Міжнародны аэрапорт Херсон.

Хуткія факты Чарнабаіўка, Краіна ...
Remove ads

Геаграфія

Чарнабаіўка размешчана на поўдні Украіны ў межах стэпавай зоны на Прычарнаморскай нізіне Усходне-Еўрапейскай раўніны. Населены пункт знаходзіцца за 8,3 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра, за 10 км ад абласнога цэнтра. На паўночнай ускраіне вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Чарнабаіўка на лініі Херсон — Мікалаеў. Праз Чарнабаіўку праходзіць аўтадарога E58 Растоў-на-Доне — Адэса.

Remove ads

Гісторыя

Размешчана на трасе Херсон — Мікалаеў. Паўстала ў выніку зліцця двух населеных пунктаў: Чарнабаіўскіх і Гусакоўскіх хутароў, якія размяшчаліся з процілеглых бакоў гэтай трасы. Непасрэдна мяжуе з абласным цэнтрам — Херсонам, з’яўляючыся, у некаторым родзе, яго прадмесцем. Адна з найбуйнейшых па колькасці вёсак ва Украіне, якая перавышае па гэтым паказчыку і па плошчы шмат гарадоў і пасёлкаў. Насельніцтва па перапісу 2001 года складала 9275 чалавек.

У ходзе ўварвання Расіі ва Украіну ў 2022 годзе акупанты выкарыстоўвалі аэрадром блізу Чарнабаіўкі як камандны пункт і месца збору самалётаў і верталётаў. З 27 лютага ён дзясяткі разоў станавіўся цэллю для ўкраінскіх ваенных. Пасля вызвалення ў лістападзе правабярэжжа Херсонскай вобласці Чарнабаіўка вярнулася пад кантроль украінскіх сіл.

Remove ads

Мясцовы савет

75024, Херсонская вобл., Білазэрскі р-н, в. Чарнабаіўка, вул. Кастрычніцая 44.

Насельніцтва

Станам на 2011 год у Чарнабаіўцы пражывала 9275 чалавек[1]. Роднымі мовамі назвалі:

Больш інфармацыі Мова, Колькасць чалавек ...

Помнікі

Назва Дата ўсталявання Кароткія звесткі Выява
Брацкія магілы воінаў Савецкай Арміі 1954 год Асноўныя памеры: вышыня — 4,20 м Thumb
Магіла Героя Сацыялістычнай Працы А. І. Данніка 1979 год Асноўныя памеры: вышыня — 2,45 м Thumb
Памятны знак у гонар 40-годдзя Перамогі (МіГ-19) 1985 год Асноўныя памеры: вышыня — 12 м Thumb
Помнік Ю. А. Гагарыну 1976 год Асноўныя памеры: вышыня — 3,80 м Thumb
Помнік Т. Р. Шаўчэнку 9 сакавіка 2014 года Асноўныя памеры: вышыня — 2,8 м Thumb
Помнік У. І. Леніну 1987 год Асноўныя памеры: вышыня — 9,42 м Thumb
Remove ads

Вядомыя ўраджэнцы

  • Аляксей Іларыёнавіч Кірычэнка (1908—1975) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч.
  • Віктар Сяргеевіч Зорын — майстар спорту Украіны па вольнай барацьбе, майстар спорту СССР па вольнай барацьбе.
  • Дзмітрый Канстанцінавіч Маторны (2 лістапада 1927 — 30 ліпеня 2018) — савецкі і ўкраінскі наватар сельскагаспадарчай вытворчасці, старшыня калгаса імя Кірава Білазэрскага раёна Херсонскай вобласці. Двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1966, 1986). Герой Украіны (2002).
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads