Чарніца (прыток Плісы)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чарні́ца, Чарніца Нагорная — рака ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці, правы прыток ракі Пліса (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 23 км. Плошча вадазбору 186 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км. Выцякае з возера (вадасховішча) на захад ад вёскі Слабада. Упалае ў Плісу на поўдзень ад вёскі Трубянок[1]. Вадазбор у верхнім цячэнні ў межах Мінскага ўзвышша, у сярэднім і ніжнім — Цэнтральнабярэзінскай раўніны[2]. Рэчышча каналізаванае[2]. Сярод прытокаў — Мяна[3].
На рацэ (на паўднёвы ўсход ад горада Смалявічы) створана вадасховішча[4].
Каля ракі пасёлкі Чарніца, Цэнтральны, Чарніцкі, вёскі Чарнікаўшчына, Палявая, Ліпкі, Малыя Ліпкі. У пасёлку Цэнтральны размешчаны «Дом паляўнічага»[4].
Remove ads
Зноскі
- Ліст карты N-35-69 Архівавана 2 мая 2013.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 19—20, 52. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads