Чортаў камень (Кравец)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чортаў камень (Кравец)map
Remove ads

Чортаў камень, або Кравец — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Размешчаны на беразе р. Абалянкі за 0,5 кіламетра на захад ад вёскі Вароніна Сенненскага раёна Віцебскай вобласці.

Хуткія факты Чортаў камень (Кравец), Размяшчэнне ...
Remove ads

Апісанне

Прынесены ледавіком з паўднёвага захаду Фінляндыі 17-20 тысяч гадоў назад у перыяд паазерскага абледзянення[1].

Thumb
Чортаў камень і рака Абалянка

Па форме нагадвае паралелепіпед, нахілены на поўдзень[1]. Складзены з чырвона-бурага граніту рапаківі. Даўжыня валуна складае 10,2 м, шырыня — 6,0 м (1,7 м у зямлі), вышыня — 2,7 м (з улікам падземнай часткі — каля 4 метраў)[2]. Аб’ём — каля 130 м³, вага — 340 тон[1]. Чортаў камень з’яўляецца другім па велічыні валуном у Беларусі пасля Вялікага Каменя (Шумілінскі раён)[1].

Remove ads

Легенда

Паводле адной з легенд, у балоце, што знаходзіцца побач, жылі чэрці, якія любілі пажартаваць з п’яных мужыкоў. Яны заводзілі мужыкоў у балота да каменя, тыя думалі, што дабраліся да ўласнай печы, распраналіся і лажыліся спаць на камені. Прачнуўшыся, яны ніяк не маглі зразумець, як яны сюды патрапілі, а чэрці ж рагочуць у хмызняку[2][3].

Паводле іншай легенды, пад гэтым каменем жыў чорт, які займаўся краўцоўскай справай. Ён шыў адзенне сялянам, а тыя разлічваліся з ім пятакамі. Нібыта адбіткі тых пятакоў i цяпер можна ўбачыць на камені[2]. Аднойчы дрэнны чалавек вырашыў пасмяяцца з чорта, кінуў на камень палатно і папрасіў сшыць «ні тое, ні сёе». На другі дзень з’явілася на камені нешта незразумелае: адзін рукаў у падоле, іншы на спіне, а галаву няма ўва што прасунуць. З тых часоў пакрыўдзіўся чорт і адмовіўся шыць[4].

Яшчэ адна легенда распавядае пра тое, што адзін умелы кравец заганарыўся сваім майстэрствам і вырашыў працягваць сваю працу нават у Вялікдзень. Бог пакараў яго, ператварыўшы ў камень, які з той пары называюць Кравец[3].

Remove ads

Зноскі

  1. Другі па велічыні валун у Беларусі — Чортаў камень — рыхтуецца стаць турыстычным аб’ектам(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 5 мая 2015.
  2. Помнікі гісторыі і культуры Сенненскага раёна(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2015.
  3. Витебская область. Сенненский район (руск.)(недаступная спасылка). Управление спорта и туризма Витебского облисполкома. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2017.
  4. Помнікі прыроды і Ахоўваемыя тэрыторыі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2015.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads