Чарткіў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чарткіў[1] (укр.: Чортків) — горад у Цярнопальскай вобласці Украіны ў паўднёвай частцы галіцкага Падолля на рацэ Сэрэт (прыток Днястра), раённы цэнтр.
Remove ads
Гісторыя
Паводле легенды, гарадзішча Белая III паблізу хутара Маклякы з'яўляецца астаткам першапачатковага горада. Па здагадках даследчыкаў, гэта гарадзішча - летапісны горад Маклекіў, горад галіцкай зямлі, упершыню згаданы ў летапісах у 1211 г.
Першае афіцыйнаве пісьмовае згадванне — 1427 г., калі паселішча згадваецца як прыватнаўласніцкае сяло Чартковіцэ Церабаўлянскага павета. У 1522 г. Чорткіў - ўласнасць сям'і Чарткоўскіх, які пабудавалі тут драўляны замак.
У 1522 г. кароль Жыгімонт І Стары дазволіў І. Чарткоўскаму падняць сяло Чартковіцэ да ўзроўню горада, надаўшы яму магдэбургскае права. У 1560 г. Чарткіў атрымаў пацверджанне магдэбургіі і герб горада.
У пачатку XVII ст. уладальнікі Чарткова Гольскія пабудавалі замак ужо з каменя і цэглы. У 1604 г. уладальнік Чарткова Станіслаў Гольскі атрымаў прывілей на правядзенне двух кірмашоў і таргоў у нядзелю. Пасля Чарткіў - уласнасць Патоцкіх гербу Пілява, ад канца XVIII ст. - Садоўскіх, якія здалі яго ў арэнду аўстрыйскаму ўраду.
У 1524 і 1549 гг. Чарткіў зведаў значныя разбурэнні ад нападаў турэцка-татарскіх заваёўнікаў.
Падчас паўстання пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага Чарткіў — адзін з цэнтраў паўстання. Увосені 1655 г. маскоўска-казацкія палкі захапілі Чорткіў, узялі ў палон уладальніка горада - брацлаўскага ваяводу Паўла Патоцкага.
Ад 1772 г. Чорткіў належаў да аўстрыйскіх уладанняў Габсбургаў ў Свяшчэннай Рымскай імперыі(Залішчыцкая, пасля Чорткіўская акругі); у 1809-1815 — часова адносіўся да Расіі як адзін з гарадоў Чарткіўскай акругі Тэрнопальскага краю. Ад 1867 г. - цэнтр павета. У 1897 г. праз Чорткіў пралегла чыгунка Цярнопаль-Станіслаў.
Са жніўня 1914 па ліпень 1917 г. тут знаходзіліся расійскія акупацыйныя войскі. У лістападзе 1918 г. горад увайшоў у склад Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі. Па выніках савецка-польскай вайны Чарткіў адыйшоў да Польшчы, дзе і знаходзіўся да 1939 г., калі з пачаткам Другой сусветнай вайны ў рамках падзей верасня 1939 г. быў акупаваны СССР і далучаны да УССР.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads