Шарль Камуэн

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Шарль Камуэн (Камуан) (23 верасня 1879, Марсель — 20 мая 1965, Парыж) — французскі мастак-фавіст.

Хуткія факты Шарль Камуэн, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Марселі. У 1895 годзе паступіў у мясцовую мастацкую школу. Перабраўшыся ў Парыж, працягнуў навучанне ў студыі Гюстава Маро, дзе пазнаёміўся з Анры Мацісам і іншымі пачынаючымі мастакамі: Марке, Руо, Вламінкам, Дэрэнам і Мангенам. У далейшым усе гэтыя людзі склалі ядро групы фавістаў.

З 1903 года выстаўляўся ў «Салоне Незалежных», з 1904 — у Восеньскім Салоне, а таксама ў галерэі Берты Вейль, дзе прайшла яго персанальная выстава. У 1904 годзе ён наведаў Жыверні — месца жыхарства вядомага імпрэсіяніста Клода Манэ, дзе і адбылося знаёмства мастакоў.

З кола фавістаў Камуэн падтрымліваў блізкія адносіны з Анры Мацісам. У 1913 годзе ён суправаджаў яго ў адной з мараканскіх паездак. Шырока вядомы напісаны ім партрэт Маціса, які цяпер захоўваецца ў Цэнтры Жоржа Пампіду ў Парыжы.

У 1913 годзе Камуэн прыняў удзел у гістарычным «Armory Show» у Нью-Ёрку. Пасля паездкі ў Кань-сюр-Мер і наведвання майстэрні знакамітага мастака П’ера Агюста Рэнуара, Камуэн пачаў пісаць больш мякка і выразна.

У 1955 годзе Шарль Камуэн быў прэміраваны прэзідэнтам Францыі Рэнэ Каці за ўклад у французскае мастацтва. Мастак дажыў да глыбокай старасці і памёр ва ўзросце 85 гадоў у Парыжы. Пасля смерці Камуэна яго работы былі прадстаўлены на буйных фавістычных выставах у Токіа, Мюнхене, Маліне і Парыжы, а таксама на некалькіх пасмяротных асабістых выставах.

Значная частка работ Шарля Камуэна захоўваецца ў парыжскіх музеях, у прыватнасці, у Цэнтры Пампіду і Музеі сучаснага мастацтва, а таксама ў прыватных калекцыях.

Remove ads

Зноскі

1. Charles Camoin

2. Charles Camoinministère de la Culture.

3. Charles CamoinOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7

4. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads