Шарпілаўка (Гомельскі раён)
вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шарпі́лаўка[2] (трансліт.: Šarpilaŭka, руск.: Шарпиловка) — вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці, на рацэ Сож. Уваходзіць у склад Шарпілаўскага сельсавета.
Remove ads
Гісторыя
Ранняя гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вёска вядома з канца XVIII стагоддзя, уваходзіла ў склад Рэчыцкага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, належала да маёнтка Гомель, дзяржаўная ўласнасць[3].
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай землі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Беліцкім павеце. Расійская імператрыца Кацярына II падарыла Гомель і Гомельскае староства ў вечнае спадчыннае валоданне расійскаму палкаводцу Пятру Румянцаву-Задунайскаму «для забавы».
У 1834 годзе ўласнасць графа Івана Паскевіча, у Хомінскай эканоміі Гомельскага маёнтка. Пасля 1861 года ў Дзятлавіцкай воласці Гомельскага павета. З 1880 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы была школа граматы, хлебазапасны магазін, 3 ветракі, 2 крупарушкі, кузня, карчма. Дзейнічала народнае вучылішча, на 1907 год было 60 вучняў.
У 1908 годзе было 1108 дзесяцін зямлі, уласнасць шарпілаўскай сельскай грамады[4], была царква.
- Шарпілаўка на здымках Вячаслава Косткі, 1903—1904 гг.
- Дзяўчынка ў штодзённым строі.
- Брама.
- Жыхары Шарпілаўкі, паднашэнне хлеба.
- Перавоз жыта.
Найноўшы час
У 1918 годзе землі былі ахоплены антыбальшавіцкімі выступленнямі[5]. У пачатку сакавіка 1918 года тэрыторыя тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Таксама на тэрыторыю прэтэндавала Украінская Народная Рэспубліка, з дазволу немцаў на Гомельшчыне быў утвораны штаб украінскіх вайсковых фармаванняў Украінскай дзяржавы[5]. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі тэрыторыя ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, занята Чырвонай Арміяй у пачатку студзеня[6]. 16 студзеня 1919 года бальшавіцкія ўлады забралі тэрыторыі ў склад Савецкай Расіі. У 1920 годзе на землях працягваліся антыбальшавіцкія выступленні[7].
У 1926 годзе ў Шарпілаўцы былі паштовы пункт, школа, лаўка. 6 снежня 1926 года тэрыторыя была перададзена з складу Расійскай СФСР у склад Беларускай ССР (другое ўзбуйненне БССР). З 8 снежня 1926 года цэнтр Шарпілаўскага сельсавета Дзятлавіцкага, з 4 жніўня 1927 года Гомельскага, з 10 лютага 1931 года Лоеўскага раёна Гомельскай акругі (да 26 ліпеня 1930). З 20 лютага 1938 года ў Гомельскай вобласці.
У 1930 годзе праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Абарона краіны», былі 2 кузні, 2 ветракі, 2 конныя крупарушкі.
У Другую сусветную вайну з 25 жніўня 1941 года пад акупацыяй Германіі[8]. У часе акупацыі вёска была часткова спалена, забіта 29 чалавек[9]. Вызвалена ў канцы верасня — пачатку кастрычніка 1943 года.
- Шарпілаўка на здымках Вячаслава Косткі, 1903—1904 гг.
- Унутры гумна.
- Красны кут і бажніца.
- Хата.
- Агульны выгляд уладанняў селяніна.
Remove ads
Спіс вуліц
- 40 год Кастрычніка
- 50 год Кастрычніка
- Маладзёжная
- Савецкая
- Цэнтральная
Насельніцтва
- 1788 год — 62 жыхары
- 1798 год — 73 жыхары
- 1811 год — 28 двароў, 95 жыхароў мужчынскага полу
- 1833 год — 97 рэвізскіх душ
- 1885 год — 109 двароў, 492 жыхары
- 1897 год — 147 двароў, 1021 жыхар
- 1908 год — 169 двароў, 1340 жыхароў
- 1926 год — 246 двароў
- 1959 год — 961 жыхар
- 2004 год — 280 двароў, 749 жыхароў
- 2009 год — 581 жыхар[10]
- 2019 год — 479 жыхароў
Памятныя мясціны
- Брацкая магіла савецкіх вайскоўцаў, якія загінулі ў Другую сусветную вайну —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 313Д000230.
Этнаграфія і археалогія
У 1903—1904 гадах Шарпілаўку наведаў этнограф Вячаслаў Костка, які зрабіў фотаздымкі паселішча і жыхароў. Мова жыхароў Шарпілаўкі зафіксавана ў «Матэрыялах для дыялектнага слоўніка Гомельшчыны» (1975—1982)[11].
У пачатку XX стагоддзя было запісана гарадзішча паміж Шарпілаўкай і Хамінкай[12].
Вядомыя асобы
- Анатоль Сямёнавіч Грачанікаў (1938—1991) — беларускі паэт і перакладчык.
- Іван Фёдаравіч Харламаў (1920—2003) — беларускі вучоны ў галіне педагогікі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads