Эдгар (кароль Шатландыі)
кароль Шатландыі (1097—1107) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эдгар Храбры (шатл. гэл.: Etgair mac Maíl Choluim, англ.: Edgar Probus, каля 1074 — 8 студзеня 1107) — кароль Альбы (Шатландыі) (1097 — 1107), сын караля Малькальма III.
Remove ads
Біяграфія
У лістападзе 1093 года, пасля адначасовай гібелі Малькальма III і яго старэйшага сына ад шлюбу з Маргарытай Англійскай — Эдуарда, шатландскі прастол захапіў Дональд III. Эдгар і яго браты Эдмунд, Аляксандр і Давід вымушаны былі бегчы ў Англію[6], дзе жыў іх зводны брат Дункан.
У 1097 годзе Эдгар пры падтрымцы Вільгельма II Рудога зрынуў Дональда III і стаў каралём Шатландыі[6].
У 1098 годзе да берагоў Шатландыі падышоў магутны флот Магнуса III Басаногага, які захапіў Аркнейскія і Гебрыдскія астравы, Мэн, Англсі і Кінтайр. Два каралі падпісалі дагавор аб падзеле тэрыторый. Хоць у 1103 годзе Магнус быў забіты, нарвежцы валодалі гэтымі тэрыторыямі на працягу яшчэ ста пяцідзесяці гадоў.
Падчас свайго кіравання Эдгар падтрымліваў царкву, дараваў зямлі Сент-Эндрусу і заснаванаму яго бацькамі абацтву Данфермлін і сам заснаваў бенедыкцінскі манастыр у Колдынгеме ў шатландскай Англіі. Ён прыносіў ахвяраванні ў Дарэм, да якога, відаць, быў упадабаны Малькальмам III і яго сынамі.
8 студзеня 1107 года Эдгар памёр бяздзетным, фактычна падзяліўшы каралеўства паміж малодшымі братамі. Уласна Шатландыю атрымаў Аляксандр, а паўднёвыя удзелы (Стратклайд, Камберленд і Паўднёвы Лотыян) атрымаў Давід.
Remove ads
Зноскі
- Lundy D. R. The Peerage
- Эдгар, шотландский король // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads