Эдуард Іванавіч Шыркоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эдуард Іванавіч Шыркоўскі
Remove ads

Эдуард Іванавіч Шыркоўскі (18 красавіка 1932, вёска Новы Свержань, Стаўбцоўскі павет, Навагрудскае ваяводства, Польшча (цяпер Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) — 10 сакавіка 2002, Масква) — Старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь (19901994).

Хуткія факты Эдуард Іванавіч Шыркоўскі, Старшыня КДБ РБ ...
Remove ads

Біяграфія

Беларус. У 1954 годзе скончыў Мінскі юрыдычны інстытут, у 1959 годзе — школу № 304 КДБ пры СМ СССР.

Пасля вучобы ў Мінскім юрыдычным інстытуце працаваў следчым пракуратуры Камсамольска-на-Амуры. У 1955—1957 гадах на камсамольскай рабоце — сакратар райкама УЛКСМ Камсамольска-на-Амуры.

У органах дзяржаўнай бяспекі з 1957 года — курсант школы № 304, затым, у 1959-1961 гадах — супрацоўнік следчага аддзела УКДБ пры СМ СССР па Свярдлоўскай вобласці.

З 1961 года — супрацоўнік АУ КДБ пры СМ СССР Уральскай ваеннай акругі.

У 19681973 гадах — супрацоўнік следчага аддзела КДБ пры СМ СССР.

У 1973—1985 гадах — начальнік аддзялення, намеснік начальніка аддзела, начальнік аддзела 2-га Галоўнага ўпраўлення КДБ пры СМ СССР.

З 1985 года праходзіў службу ў КДБ БССР — начальнік УКДБ БССР па Віцебскай вобласці. У 1988 годзе прызначаны першым намеснікам старшыні КДБ БССР. З 16 лістапада 1990 года па 25 студзеня 1994 года — Старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь.

Прысутнічаў у Віскулях падчас падпісання Дамовы пра стварэнне Садружнасці незалежных дзяржаў, адкуль 7—8 снежня рэгулярна інфармаваў Міхаіла Гарбачова пра ход падзеяў, гатовы ў выпадку загаду да арышту «змоўшчыкаў»[1].

25 студзеня 1994 на закрытым паседжанні Вярхоўнага Савета Беларусі вызвалены ад займанай пасады разам з міністрам унутраных спраў Уладзімірам Ягоравым. Прычынай іх адстаўкі стала падпісанне імі дазволу на экстрадыцыю былых лідараў літоўскай кампартыі Буракявічуса і Ермалавічуса, затрыманых 15 студзеня 1994 года ў Беларусі[2]. Дэпутаты парламенцкай апазіцыі ж сапраўднай прычынай адстаўкі Эдуарда Шыркоўскага і Уладзіміра Ягорава называюць іхняе супрацьстаянне з тагачасным прэм’ер-міністрам Вячаславам Кебічам. У канцы 1993 года абодва міністры звярнуліся да парламента з адкрытым лістом, дзе абвінавацілі атачэнне Кебіча ў неканстытуцыйных дзеяннях, у прыватнасці ў стварэнні неканстытуцыйных структураў і спробе прысабечыць КДБ[3]. Неўзабаве яны былі вызваленыя ад пасадаў, а следам за імі і Станіслаў Шушкевіч.

З 31 сакавіка 1994 на пенсіі, пераехаў у Маскву, дзе і памёр. За два гады да смерці, у 2000 годзе, у інтэрв’ю маскоўскай газеце «Трыбуна» выказаў шкадаванне, што не арыштаваў у 1991 у Віскулях «гэтую тройку»[2][4] (маюцца на ўвазе падпісанты Белавежскіх пагадненняў Станіслаў Шушкевіч, Леанід Кучма і Барыс Ельцын).

Пахаваны 14 сакавіка 2002 года на Траекураўскіх могілках[4].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Знакам Пашаны, 12 медалямі.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Шутов А.Д. На руинах великой державы, или Агония власти. 1991—2003 годы. М.: Вече, 2004. — (Ракурс). 5 000 экз. — ISBN 978595330191.
  2. КДБ на пачатку незалежнасці. Esperanto. Польскае радыё (12 лістапада 2012).
  3. Сяргей Навумчык. Сем гадоў Адраджэння // ARCHE Пачатак. — 2006. — № 3 (43). Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2015.
  4. Юрый Весялкоўскі. Рэакцыянеры ў дзеянні // Ад Гарбачова да Белавежы, 1985—1991. БеластокЛондан, 2004. Архівавана 5 сакавіка 2016.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads