Элі Візель
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Элі Візель (англ.: Elie Wiesel, нар. 30 верасня 1928, г. Сігету-Мармацыей, Румынія — 2 ліпеня 2016) — яўрэйскі, французскі і амерыканскі пісьменнік, журналіст, грамадскі дзеяч. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 1986 года. Піша на мове ідыш, французскай і англійскай мовах.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Сарбону (1951). У Другую сусветную вайну вязень канцлагераў Асвенцім, Бухенвальд. З 1956 года ў ЗША. Большая частка яго твораў звязана з тэмай катастрофы еўрапейскага яўрэйства. Аўтар тэрміна «халакост» (татальнае знішчэнне яўрэяў у Другую сусветную вайну).
Візель выкладаў у Ельскім, Бостанскім, Джорджтаўнскім універсітэтах. Прафесар іудаістыкі Сіці-каледжа ў Нью-Ёрку (з 1972 года).
Прафесар гуманітарных навук Бостанскага ўніверсітэта.
Візель вядомы сваёй грамадскай дзейнасцю. Ён узначальваў Прэзідэнцкую камісію па галакосце, у 1980—1986 гадах быў старшынёй Амерыканскага мемарыяльнага савета па галакосце. У 1985 года ўзнагароджаны залатым медалём Кангрэса ЗША, у 2006 годзе ўдастоены звання ганаровага рыцара Вялікабрытаніі.
Remove ads
Зноскі
- Elie Wiesel // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Elie Wiesel // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #11880975X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 25 чэрвеня 2015.
- Find a Grave — 1996. Праверана 17 красавіка 2023.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads