Энвер Рызаевіч Барыеў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Энве́р Рыза́евіч Бары́еў (нарадзіўся 2 кастрычніка 1964 года, Алі-Байрамлы, Азербайджанская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (2005—2010), пасол у Туркменістане (2011—2013).

Хуткія факты Энвер Барыеў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Туркменскай Рэспубліцы ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў г. Алі-Байрамлы Азербайджанскай ССР у 1964 г.

У 1985 годзе скончыў Львоўскае пажарна-тэхнічнае вучылішча МУС СССР, у 1991 годзе — Вышэйшую інжынерную пажарна-тэхнічную школу МУС СССР.

Служыў ва Узброеных Сілах, МУС, КДБ, памежных войсках.

19911996 гады — на розных пасадах у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры пажарнай бяспекі Галоўнай упраўлення ваенізаванай пажарнай службы МУС Беларусі.

19961999 — першы намеснік начальніка Галоўнае ўправы ваенізаванай пажарнай службы МУС — начальнік штабу.

Са жніўня 1999 года — першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

У 2000 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З 29 снежня 2004 года — выканаўца абавязкаў кіраўніка МНС.

22 сакавіка 2005 года — 29 снежня 2010 — міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

26 жніўня 2011 года прызначаны паслом Беларусі ў Туркменістане[1]. 16 мая 2013 году быў адстаўлены з гэтай пасады.

Кандыдат педагагічных навук, дацэнт. Мае больш за 100 навуковых публікацыяў.

Генерал-лейтэнант унутранай службы.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, медалём «За бездакорную службу» II, III ступеняў, медалямі іншых краін.

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads