Эры Клас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Старонка Шаблон:Колер/Кампазітар.css не мае зместу.
Э́ры Клас (эст.: Eri Klas; 7 чэрвеня 1939, Талін — 26 лютага 2016[3]) — эстонскі дырыжор. Народны артыст Эстоніі (1978), Народны артыст СССР (1986). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Эстоніі (1985).
Remove ads
Біяграфія
З музычнай яўрэйскай сям'і. Пасля пачатку вайны Ганна Клас разам двухгадовым Эры эвакуіравалася на Урал. Дзеду і бабулі Эры Класа з боку бацькі прапанавалі эвакуіравацца з Эстоніі ў тыл Савецкага Саюза, але яны катэгарычна адмовіліся, таму што верылі ў гуманнасць немцаў. Бацька Эры Класа не жадаў пакідаць сваіх бацькоў адных і таксама адмовіўся эвакуіравацца. Пасля прыходу немцаў бацьку, дзеда і бабулю Класа арыштавалі, кінулі ў Талінскую турму, а затым расстралялі[4].
Вучыўся ў Талінскай дзіцячай музычнай школе па класе скрыпкі. У 1959 годзе скончыў Талінскае музычнае вучылішча (з 1975 года — імя Георга Отса)[5] па класе «харавое дырыжаванне». У 1964 годзе скончыў Талінскую кансерваторыю (клас Г. Эрнесакса).
З 1965 года дырыжор. Стажыраваўся ў Ленінградскай кансерваторыі (1964—1967) у М. С. Рабіновіча і ў Вялікім тэатры (1969—1971) у Б. Э. Хайкіна.
З 1975 галоўны дырыжор тэатра оперы і балета «Эстонія» ў Таліне. У 1985—1990 гадах адначасова галоўны дырыжор Шведскай каралеўскай оперы ў Стакгольме, у 1989—1991 гадах дырыжор Фінскай нацыянальнай оперы, у 1991—1996 гадах Сімфанічнага аркестра Орхуса Даніі, у 1996—2003 гадах - Сімфанічнага аркестра Нідэрландскага радыё. У 1998—2006 гадах з'яўляўся мастацкім кіраўніком філармоніі ў Тамперэ і галоўным дырыжорам Філарманічнага аркестра Тамперэ ў Фінляндыі, з 2006 яе дырыжор-лаўрэат, а таксама ў 1999—2002 гадах галоўным дырыжорам і мастацкім саветнікам аркестра «Ізраільская сімфаніета» у Беер-Шэва ў Ізраілі.
З 1999 года дырыжаваў на ўсіх Эстонскіх святах песні. З 2002 года мастацкі кіраўнік Талінскай філармоніі. З 2005 года ініцыятар правядзення і мастацкі кіраўнік летняга фестывалю культуры — Фестывалю Біргіты ў Таліне.
З 2003 года супрацоўнічаў з Маскоўскім тэатрам «Новая Опера» імя Я. У. Калабова, дзе дырыжуе спектаклі і канцэртныя праграмы. У 2006—2011 гадах — галоўны дырыжор, з 2013 года — запрошаны дырыжор тэатра.
Памёр 26 лютага 2016 года ў Таліне. Пахаваны ў Таліне на яўрэйскіх могілках Рахумяэ.
Remove ads
Творчасць
Пад кіраўніцтвам Класа пастаўлены оперы «Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага, «Трубадур», «Травіята», «Луіза Мілер » Д. Вердзі, «Поргі і Бес » Д. Гершвіна, «Кацярына Ізмайлава » Д. Шастаковіча, «Жалезны дом» Э. Тамберга, балеты «Лебядзінае возера », «Спячая прыгажуня » П. Чайкоўскага, «Жызэль » А. Адана, «Рамэа і Джульета» С. Пракоф'ева, «Цудоўны мандарын» Б. Бартака і інш.
Remove ads
Зноскі
- Eri Klas // Eesti spordi biograafiline leksikon Праверана 16 кастрычніка 2024.
- Сканаў эстонскі дырыжор Эры Клас . // rus.delfi.ee. Праверана 2016-2-26.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads