Юзяфоўка

вёска ў Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Юзяфоўкаmap
Remove ads

Юзяфо́ўка[1] (трансліт.: Juziafoŭka, руск.: Юзефовка) — вёска ў Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Бяседавіцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Вёска знаходзіцца за 9 кіламетраў на паўднёвы захад ад Хоцімска, 201 кіламетр ад Магілёва, 31 кіламетр ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі КлімавічыСураж. Рэльеф раўнінны. На поўначы праходзіць меліярацыйны канал, злучаны з ракой Беседзь (прыток ракі Сож). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па мясцовай дарозе праз вёску Бяседавічы і далей па шашы Хоцімск—Краснаполле.[2]

Планіровачна складаецца з дзвюх асноўных працяглых крывалінейных вуліц шыротнай арыентацыі, якія злучаны на захадзе. На паўднёвым усходзе паралельна да іх праходзіць трэцяя, прамалінейная і кароткая вуліца. Забудова двухбаковая, шчыльная, складаецца з традыцыйных індывідуальных драўляных дамоў сядзібнага тыпу. Вуліца на паўднёвым усходзе забудавана мураванымі аднакватэрнымі дамамі. Грамадскія будынкі размешчаны сярод жылой забудовы. Гаспадарчы сектар знаходзіцца на паўночным захадзе і ў цэнтры вёскі.[2]

Thumb
Выезд з вёскі
Remove ads

Гісторыя

Вядома з 1762 года як сяло ў Мсціслаўскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасць. У сяле быў млын. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) увайшла ў склад Расійскай імперыі.[2]

У 1816 годзе знаходзілася ў Клімавіцкім павеце Магілёўскай губерні. У 1880 годзе 38 вяскоўцаў займаліся адыходным промыслам. У 1897 годзе вёска адносілася да Бярозкаўскай воласці Клімавіцкага павета. Побач існаваў Юзяфоўскі Хутар. У 1907 годзе адкрыта школа, якая размяшчалася ў наёмным памяшканні.[2]

У маі 1919 года створана сельскагаспадарчая арцель. З 1919 года вёска ў Клімавіцкім павеце Гомельскай губерні РСФСР. У 1920-я гады дзейнічала сельскагаспадарчае таварыства. З 20 жніўня 1924 года ў Хоцімскім раёне. У 1925 годзе на базе дарэвалюцыйнай школы створана працоўная школа 1-й ступені (70 вучняў). У 1929 годзе для школы пабудавана новае памяшканне. У 1930-я гады вяскоўцы ўступілі ў калгас. З 8 ліпеня 1931 года ў Касцюковіцкім, з 12 лютага 1935 года зноў у Хоцімскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці.[2]

У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 27 верасня 1943 года вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 25 вяскоўцаў загінулі на фронце. У 1970 годзе ў цэнтры вёскі пастаўлена стэла на ўшанаванне іх памяці.[2]

З 17 красавіка 1962 года да 30 ліпеня 1966 года вёска знаходзілася ў складзе Касцюковіцкага раёна. У 1986 годзе ўваходзіла ў склад калгаса «Іскра» (цэнтр — вёска Бяседавічы). У гэты час у вёсцы дзейнічалі пачатковая школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін. Па стане на 2007 год працавалі клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, магазін.[2]

Remove ads

Насельніцтва

  • 1811 год — 27 двароў, 139 жыхароў мужчынскага полу[2]
  • 1816 год — 29 двароў, 237 жыхароў[2]
  • 1880 год — 84 двары, 480 жыхароў[2]
  • 1897 год — 108 двароў, 820 жыхароў[2]
  • 1986 год — 132 гаспадаркі, 351 жыхар[2]
  • 2007 год — 79 гаспадарак, 147 жыхароў[2]

Вядомыя асобы

Зноскі

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Юзіфо́ўка, Юзафо́ўка, Юзя́фаўка, Язэпо́ўка
  2. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — 544 с.: іл. ISBN 978-985-11-0452-5.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads