Юрый Міхайлавіч Музычэнка

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Юрый Музычэнка (нар. 31 студзеня 2000, Добруш) — беларускі футбаліст, паўабаронца гомельскага «Лакаматыва».

Хуткія факты Юрый Музычэнка, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец клуба «Гомель», з лета 2017 года пачаў выступаць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе. У лютым 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў рэчыцкі «Спадарожнік» з Першай лігі[2], дзе таксама стаў адным з асноўных ігракоў, за сезон адзначыўся 3 галамі і 10 галявымі перадачамі. У студзені 2020 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у «Смалявічы»[3], якія выйшлі ў Вышэйшую лігу, аднак ужо ў сакавіку пакінуў каманду і вярнуўся ў «Гомель»[4]. Спачатку звычайна выхадзіў на замену, а пазней стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе, у выніку дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У пачатку 2021 года трэніраваўся з асноўнай камандай «Гомеля», але сезон пачаў у дублі.

У ліпені 2021 года, так і не згуляўшы за аснову ў сезоне, пакінуў «Гомель»[5] і неўзабаве папоўніў склад «Віцебска»[6]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 24 ліпеня 2021 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з мінскім «Дынама» (1:3). У далейшым пераважна гуляў за дубль, зрэдку выходзячы на замену ў асноўнай камандзе. У студзені 2022 года стала вядома, што нападнік пакідае віцебскі клуб[7].

У лютым 2022 года трэніраваўся з мазырскай «Славіяй», а ў сакавіку стаў іграком гомельскага «Лакаматыва»[8]. Замаваўся ў стартавым складзе каманды. У сакавіку 2023 года падоўжыў кантракт з «Лакаматывам»[9]. У лютым 2024 года зноў падоўжыў пагадненне з клубам[10].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У кастрычніку 2016 года выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2017 года ў элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads