Яўген Фёдаравіч Філіпскіх

From Wikipedia, the free encyclopedia

Яўген Фёдаравіч Філіпскіх
Remove ads

Яўген Фёдаравіч Філі́пскіх (15 (28) чэрвеня 191414 чэрвеня 1953[1][2][3]) — удзельнік партызанскага руху падчас Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Мінскай вобласці Беларусі, камандзір партызанскай брыгады «Полымя», палкоўнік. Герой Савецкага Саюза (1944).

Хуткія факты Філіпскіх Яўген Фёдаравіч, Дата нараджэння ...

Я. Ф. Філіпскіх нарадзіўся ў горадзе Марыупаль (зараз у Данецкай вобласці Украіны). Скончыў сямігодку, Днепрапятроўскі транспартны тэхнікум у 1935 годзе. Працаваў качагарам і машыністам паравоза, майстрам па рамонту рухомага саставу. У 1939 годзе скончыў 4 курсы Данецкага індустрыяльнага інстытута. У 1939 годзе прызваны ў Чырвоную Армію. На пярэдадні Вялікай Айчыннай вайны праходзіў службу ў горадзе Ліда на пасадзе інструктара прапаганды артылерыйскага палка Заходняй асобай ваеннай акругі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 г. Старшы палітрук Я. Філіповіч удзельнічаў у баях пад Лідай, разам з іншымі байцамі трапіў у акружэнне і каля вёскі Бабы Пухавіцкага раёна стварыў партызанскую групу, якая ў кастрычніку 1942 г. была пераўтворана ў партызанскі атрад «Полымя» (у складзе партызанскай брыгады «За Радзіму» А. К. Фле́гантава[4]) і 5 чэрвеня 1943 года ў самастойную партызанскую брыгаду. З кастрычніка 1942 па чэрвень 1944 года Я. Філіпскіх адначасова быў членам Пухавіцкага падпольнага райкама партыі.
Партызаны пад камандаваннем Я. Ф. Філіпскіх з 1941 г. правялі больш за 400 баявых аперацый, пусцілі пад адхон 125 эшалонаў, знішчылі 25 мастоў, 197 танкаў і аўтамашын, 3 самалёты праціўніка[2]. У ліпені 1944 г. брыгада пад камандаваннем палкоўніка Філіпскіх разам з 1‑м гвардзейскім Данскім танкавым корпусам (2-гі Беларускі фронт) прымала ўдзел у вызваленні гарадскога пасёлка Мар’іна Горка і Пухавіцкага раёна.

Thumb
Магіла Яўгена Філіпскіх

У 1948 годзе Я. Ф. Філіпскіх скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ, у 1949 годзе звольнены у запас. Жыў у Мінску, працаваў загадчыкам транспартнага аддзела Мінскага абласнога камітэта КПБ. Памёр 14 чэрвеня 1953 г. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску.

Remove ads

Узнагароды

Памяць

  • Мемарыяльная дошка на доме № 11 па вуліцы Маскоўскай у Мінску[3].
  • Памятная дошка Героям Савецкага Саюза і Героям Сацыялістычнай працы, якія навучаліся ў тэхнікуме чыгуначнага транспарту ў Днепрапятроўску[5].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 397. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
  2. Партизанский полковник Евгений Филипских Архівавана 15 ліпеня 2014. (руск.) // Газета Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь «Белорусская военная газета. «Во славу Родины»
  3. Згодна з Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 427. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16). і Вечна ў памяці народнай. Да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (Інфармацыйна-бібліяграфічны паказальнік) — Мн.: ДУ «Мінская абласная бібліятэка імя А.С.Пушкіна», 4009. — С. 31. — 38 с. Архівавана 20 кастрычніка 2016.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads