Яўген Фёдаравіч Філіпскіх
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Яўген Фёдаравіч Філі́пскіх (15 (28) чэрвеня 1914 — 14 чэрвеня 1953[1][2][3]) — удзельнік партызанскага руху падчас Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Мінскай вобласці Беларусі, камандзір партызанскай брыгады «Полымя», палкоўнік. Герой Савецкага Саюза (1944).
Я. Ф. Філіпскіх нарадзіўся ў горадзе Марыупаль (зараз у Данецкай вобласці Украіны). Скончыў сямігодку, Днепрапятроўскі транспартны тэхнікум у 1935 годзе. Працаваў качагарам і машыністам паравоза, майстрам па рамонту рухомага саставу. У 1939 годзе скончыў 4 курсы Данецкага індустрыяльнага інстытута. У 1939 годзе прызваны ў Чырвоную Армію. На пярэдадні Вялікай Айчыннай вайны праходзіў службу ў горадзе Ліда на пасадзе інструктара прапаганды артылерыйскага палка Заходняй асобай ваеннай акругі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 г. Старшы палітрук Я. Філіповіч удзельнічаў у баях пад Лідай, разам з іншымі байцамі трапіў у акружэнне і каля вёскі Бабы Пухавіцкага раёна стварыў партызанскую групу, якая ў кастрычніку 1942 г. была пераўтворана ў партызанскі атрад «Полымя» (у складзе партызанскай брыгады «За Радзіму» А. К. Фле́гантава[4]) і 5 чэрвеня 1943 года ў самастойную партызанскую брыгаду. З кастрычніка 1942 па чэрвень 1944 года Я. Філіпскіх адначасова быў членам Пухавіцкага падпольнага райкама партыі.
Партызаны пад камандаваннем Я. Ф. Філіпскіх з 1941 г. правялі больш за 400 баявых аперацый, пусцілі пад адхон 125 эшалонаў, знішчылі 25 мастоў, 197 танкаў і аўтамашын, 3 самалёты праціўніка[2]. У ліпені 1944 г. брыгада пад камандаваннем палкоўніка Філіпскіх разам з 1‑м гвардзейскім Данскім танкавым корпусам (2-гі Беларускі фронт) прымала ўдзел у вызваленні гарадскога пасёлка Мар’іна Горка і Пухавіцкага раёна.
У 1948 годзе Я. Ф. Філіпскіх скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПБ, у 1949 годзе звольнены у запас. Жыў у Мінску, працаваў загадчыкам транспартнага аддзела Мінскага абласнога камітэта КПБ. Памёр 14 чэрвеня 1953 г. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску.
Remove ads
Узнагароды
- Медаль «Залатая Зорка» (15.8.1944)
- Ордэн Леніна (15.8.1944)
- Ордэн Чырвонага Сцяга (13.12.1942)[2]
- медалі
Памяць
- Мемарыяльная дошка на доме № 11 па вуліцы Маскоўскай у Мінску[3].
- Памятная дошка Героям Савецкага Саюза і Героям Сацыялістычнай працы, якія навучаліся ў тэхнікуме чыгуначнага транспарту ў Днепрапятроўску[5].
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 397. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).
- Партизанский полковник Евгений Филипских Архівавана 15 ліпеня 2014. (руск.) // Газета Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь «Белорусская военная газета. «Во славу Родины»
- Згодна з Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 427. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16). і Вечна ў памяці народнай. Да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (Інфармацыйна-бібліяграфічны паказальнік) — Мн.: ДУ «Мінская абласная бібліятэка імя А.С.Пушкіна», 4009. — С. 31. — 38 с. Архівавана 20 кастрычніка 2016.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads