Маруна пахучая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мару́на пахучая[1], дзяра́чка[1] (Galium odoratum) — кветкавая расліна роду Маруна (Galium) сямейства Марэнавыя (Rubiaceae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20—30[1] см з тонкім паўзучым карэнішчам і з пахам кумарыну. Сцябло прамастойнае, голае, чатырохграннае. Лісце простае, суцэльнае, сядзячае, шурпатае па краі, у кальчаках (ніжняе па 6, верхняе — па 8). Каля асновы кальчакоў маецца кольца са шчацінак. Кветкі белага колеру, з чатырма пялёсткамі, у шышкападобных мяцёлках. Плод — падвойны арэшак з кручкападобнымі шчацінкамі.
Расліна ядавітая[1].
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна распаўсюджана ва ўмераных зонах Еўропы і Азіі, таксама ў Алжыры[2]. Расце ў цяністых лясах, зарасніках, парках і садах на вільготных глебах. Мезафіт, мезатроф, эўтроф[3].
Гаспадарчае значэнне
Лекавая, меданосная і дэкаратыўная расліна.
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Подмаренник душистый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads