Маруна пахучая

From Wikipedia, the free encyclopedia

Маруна пахучая
Remove ads

Мару́на пахучая[1], дзяра́чка[1] (Galium odoratum) — кветкавая расліна роду Маруна (Galium) сямейства Марэнавыя (Rubiaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20—30[1] см з тонкім паўзучым карэнішчам і з пахам кумарыну. Сцябло прамастойнае, голае, чатырохграннае. Лісце простае, суцэльнае, сядзячае, шурпатае па краі, у кальчаках (ніжняе па 6, верхняе — па 8). Каля асновы кальчакоў маецца кольца са шчацінак. Кветкі белага колеру, з чатырма пялёсткамі, у шышкападобных мяцёлках. Плод — падвойны арэшак з кручкападобнымі шчацінкамі.

Расліна ядавітая[1].

Remove ads

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана ва ўмераных зонах Еўропы і Азіі, таксама ў Алжыры[2]. Расце ў цяністых лясах, зарасніках, парках і садах на вільготных глебах. Мезафіт, мезатроф, эўтроф[3].

Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі[3][4].

Гаспадарчае значэнне

Лекавая, меданосная і дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.  522 с. 10 000 экз.
  2. Подмаренник душистый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads